.

Навуковы марафон на факультэце эканомікі і права

У рамках навуковага марафону кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін праведзены два мерапрыемствы: інтэрактыўная пляцоўка «Шкодныя парады для маладых навукоўцаў» і дыскусійная платформа «Праватворчасць і правапрымяненне як сродкі эфектыўнага развіцця сучаснага беларускага грамадства».

Мерапрыемствы ў асноўным былі арыентаваны на аказанне дапамогі аспірантам, якія працуюць на кафедрах грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін і агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання. Аспіранты атрымалі інфармацыю аб асноўных памылках, якія дапускаюцца дысертантамі пры падрыхтоўцы кваліфікацыйных работ, парады па напісанні і афармленні дысертацый, а таксама выступілі з дакладамі аб асноўных выніках сваёй навуковай дзейнасці.

У названых мерапрыемствах прыняла ўдзел бібліятэка БарДУ, якая аформіла тэматычную выставу літаратуры.

Эканамічнымі кафедрамі факультэта ў рамках навуковага марафону была рэалізавана дыскусійная платформа «Навуковыя даследаванні: дасягненні і перспектывы ў эканоміцы». Мэтай мерапрыемства з'яўлялася абмеркаванне новых эканамічных тэндэнцый у Рэспубліцы Беларусь і аналіз сярэднетэрміновых перспектыў. Абмеркаванню падвергнуліся пытанні агульнай эканамічнай сітуацыі і эканамічнага росту, занятасці ў эканоміцы асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і развіцця складаных лагістычных сістэм. У абмеркаванні намечаных праблем прынялі ўдзел выкладчыкі кафедраў тэарэтычнай і прыкладной эканомікі, бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі, маркетынгу і менеджменту.

Навуковы марафон на факультэце эканомікі і права Навуковы марафон на факультэце эканомікі і права Навуковы марафон на факультэце эканомікі і права Навуковы марафон на факультэце эканомікі і права
2019-01-29