УНИВЕРСIТЭТ

Студэнтка інжынернага факультэта прыняла ўдзел у алімпіядзе BIT-Cup 2019

Факультэт камп'ютэрных сістэм і сетак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі правёў студэнцкую алімпіяду ў сферы інфармацыйных тэхналогій BIT-Cup 2019.

Фінал праходзіў на базе БДУІР, дзе ўдзел прыняла Бурмако Вераніка, студэнтка III курса ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі». Конкурс для секцыі «C++ Development» праводзіла кампанія PixelPlex.

Алімпіяда BIT-Cup традыцыйна збірае таленавітых студэнтаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Удзел у такіх спаборніцтвах дазваляе павысіць узровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі, пагаварыць са спецыялістамі, абмяняцца вопытам, а таксама заваяваць узнагароды і атрымаць падарункі ад партнёраў алімпіяды. Галоўнай асаблівасцю BIT-Cup з'яўляецца фармат конкурсных заданняў: яны набліжаны да рэальных заданняў, з якімі сутыкаюцца спецыялісты кампаній у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Віншуем Вераніку з удзелам і выхадам у фінал!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — спецыяліст кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон: 64 06 70

12.12.2019