УНИВЕРСIТЭТ

Алею авіятараў стварылі ў Баранавічах па ініцыятыве студэнтаў БарДУ

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь студэнты БарДУ на чале з рэктарам універсітэта В.І.Качурка прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці алеі авіятараў.

Алея створана па ініцыятыве прарэктара па выхаваўчай рабоце П.І.Папко і студэнтаў універсітэта.

У ходзе правядзення міжнароднага марафона моладзевых ініцыятыў «У падзяку Вялікай Перамозе!» ідэя была агучана старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Ю.А.Грамакоўскаму, які на сустрэчы з актывістамі ўніверсітэта падтрымаў ініцыятыву БарДУ, дэпутацкага корпуса і ветэранаў падшэфнага 203-го палка Далёкай авіяцыі.

І сёння ва ўсіх жыхароў ваеннага гарадка з’явілася алея авіятараў, над стварэннем якой працавалі студэнты ўніверсітэта ў складзе студэнцкага будаўнічага атрада «Базіс» (камандзір М. Рабцэвіч) пад кіраўніцтвам арганізацыі «Баранавічырамбуд»  і ветэранаў. Значны ўклад у добраўпарадкаванне алеі унёс ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод».

Адміністрацыя і студэнты БарДУ выказваюць падзяку мэру горада Баранавічы Ю.А.Грамакоўскаму за створаную магчымасць увасаблення ў жыццё моладзевай ініцыятывы ў рамках марафону «У падзяку Вялікай Перамозе!» на карысць нашага горада!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

05.07.2019