УНИВЕРСIТЭТ

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на факультэце эканомікі і права

15 сакавіка 2019 года на факультэце эканомікі і права старшым выкладчыкам кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання В. Ю. Пракуда праведзена мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.

Дзень Канстытуцыі - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь штогод 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

У правядзенні мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел студэнты першага курса групы ПХ-11 спецыяльнасці «Правазнаўства».

Студэнтамі былі падрыхтаваны даклады і прэзентацыі па наступных тэмах:

  1. «Канстытуцыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь» (Кацярына Леаненя, Анастасія Бахарава);
  2. «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь» (Алёна Губская);
  3. «Цікавыя факты аб Канстытуцыях» (Яўгенія Вайтовіч);

Актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства прынялі і замежныя студэнты.

Рахманаў Арслан падрыхтаваў даклад і выступіў з ім па тэме «Канстытуцыйнае развіццё Рэспублікі Туркменістан».

21.03.2019