УНИВЕРСIТЭТ

У БарДУ дадзены старт марафону ініцыятыў «У падзяку Вялікай Перамозе!»

Больш за дзвесце студэнтаў, школьнікаў, працоўнай моладзі, адміністрацыя ўніверсітэта і горада, дэпутаты розных узроўняў, ветэраны 203-га гвардзейскага Арлоўскага палка Далёкай авіяцыі ва ўрачыстай і святочнай абстаноўцы сталі сведкамі і ўдзельнікамі адкрыцця міжнароднага марафона ініцыятыў.

І ў дзень «старту» марафону ўдзельнікамі клуба «Я і гітара» і студыі эстраднай песні «Талент» БарДУ, навучэнцамі ліцэя №1 і СШ № 9 Баранавічаў была рэалізавана сумесная ПЕРШАЯ ініцыятыва — выканана кавер-версія песні «Сонечны круг»!

Фотасправаздача даступна тут: https://vk.com/album-35426338_260895126

Рэалізуй ініцыятыву і стань удзельнікам марафону!!!

Уся інфармацыя пра марафон тут: vk.com/marafon.barsu

25.02.2019