УНИВЕРСIТЭТ

Прафілактычная акцыя «Зрабі правільны выбар!»

У Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам 1 сакавіка валанцёры атрада БарДУ «Крылы надзеі» (кіраўнік - педагог сацыяльны С.М. Атоўка) правялі прафілактычную акцыю «Зрабі правільны выбар!».

Студэнты ў чарговы раз звярнулі ўвагу на цяжкія наступствы згубнай залежнасці і заклікалі ўсіх выбраць рэальнае жыццё, а не ілюзію.

У акцыі таксама прынялі ўдзел сацыёлаг аддзела грамадскага здароўя БЗЦГіЭ С.А. Мазур і памочнік урача-гігіеніста аддзела гігіены БЗЦГіЭ Н.М. Місюкевіч, якія прадставілі інфармацыйныя матэрыялы і адказалі на пытанні студэнтаў.

05.03.2019