УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэта факультэта эканомікі і права прынялі ўдзел у Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыяльныя крыніцы развіцця прадпрымальніцтва»

22 лютага 2019 года ў г. Мінск ва ўстанове адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці» праводзілася XI Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльныя крыніцы развіцця прадпрымальніцтва».

Студэнты факультэта эканомікі і права Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у працы канферэнцыі. Секцыя «Аналіз сацыяльных крыніц фарміравання класа прадпрымальнікаў» – студэнтка 2-га курса К.А. Бажко, навуковы кіраўнік Н.А. Курбека. Секцыя «Філасофскія, культуралагічныя і інавацыйныя аспекты фарміравання сучаснага бізнес-асяроддзя» – студэнтка 4-га курса Д.Д. Грэк, навуковы кіраўнік А.А. Касцюкевіч; студэнтка 5-га курса М.Ю. Сямашка, навуковы кіраўнік А.А. Касцюкевіч.

За лепшы даклад на тэму «Узаемасувязь даходаў насельніцтва і развіцця малога і сярэдняга бізнесу» К.А. Бажко ўзнагароджана дыпломам II ступені. 

13.03.2019