УНИВЕРСIТЭТ

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Iнавацыйнае развіццё эканомікі і права ў кантэксце фарміравання нацыянальнай бяспекі»

14-15 сакавіка 2019 года на базе факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праходзіла II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Iнавацыйнае развіццё эканомікі і права ў кантэксце фарміравання нацыянальнай бяспекі». Праграма мерапрыемства ўключала 2 пленарныя пасяджэнні, працу секцый па навуковых напрамках канферэнцыі.

Удзельнікі канферэнцыі былі прадстаўлены 28 установамі вышэйшай адукацыі і 5 арганізацыямі і ўстановамі з 4 дзяржаў (Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Украіны). Якасная характарыстыка аўтараў матэрыялаў канферэнцыі была прадстаўлена 5 дактарамі эканамічных навук, 8 дактарамі юрыдычных навук, 56 кандыдатамі навук, аспірантамі, магістрантамі, студэнтамі, а таксама практычнымі работнікамі.

Прадстаўнікі сучаснай навукі абмяняліся пунктамі гледжання на існуючыя праблемы ў галіне інавацыйнага развіцця эканомікі і права і фарміравання нацыянальнай бяспекі.

На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні працэсаў трансфармацыі дзяржаўнага сектара эканомікі ў кантэксце нацыянальнай бяспекі, развіцця навукі і адукацыі ва ўмовах лічбавай эканомікі, стану і перспектыў развіцця маркетынгу і менеджменту, бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю ва ўмовах інавацыйнага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь, забеспячэння дэмаграфічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у аспекце прававога рэгулявання сацыяльнай палітыкі, рэалізацыі і абароны суб'ектыўных правоў у кантэксце інавацыйнага развіцця беларускага грамадства.

Арганізацыйны камітэт канферэнцыі дзякуе ўдзельнікам за плённую працу і жадае ўсім поспехаў у навуковай, педагагічнай і практычнай дзейнасці.

25.03.2019