УНИВЕРСIТЭТ

Вечная памяць героям

9 мая 2019 года пярвічная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў БарДУ прыняла актыўны ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці памятнай дошкі Васілю Лазараву - Герою Савецкага Саюза, што вызваляў г.Баранавічы.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, гвардыі маёр Васіль Раманавіч Лазараў прайшоў у гады вайны сапраўдныя выпрабаванні, у тым ліку ўдзельнічаў у вызваленні горада Баранавічы.

15 мая 1946 года Васіль Лазараў ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны таксама ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка», у будучыні - трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і іншыміўзнагародамі.

Вечная памяць героям !!!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў Жывула Людміла Уладзіміраўна, тэлефон   66 53 74

16.05.2019