УНИВЕРСIТЭТ

Спартакіяда «Прафсаюз. Сям'я. Здароўе» адбылася ў БарДУ

Спартакіяда «Прафсаюз. Сям'я. Здароўе» адбылася ў Баранавічах у рамках правядзення традыцыйнай выставы-кірмашу «Здароўе».

15 мая на базе БарДУ спаборніцтва сабрала актыўных і спартыўных работнікаў арганізацый горада. У спартакіядзе ўдзельнічалі каманды ад 10 арганізацый.

У складзе кожнай каманды - трыа: бацькі і іх дзіця. Яны ўступілі ў бітву за перамогу ў розных эстафетах і конкурсах. Каманда ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БарДУ (сям'я Атоўка, мама Атоўка Святлана Мікалаеўна, педагог сацыяльны) заняла ганаровае 3-е месца. Лепшых узнагародзілі памятнымі і грашовымі прызамі за кошт сродкаў прафсаюзнай арганізацыі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў Жывула Людміла Уладзіміраўна, тэлефон   66 53 74

22.05.2019