УНИВЕРСIТЭТ

Навуковая праца студэнта факультэта педагогікі і псіхалогіі - прызёр конкурсу «Абарона бежанцаў і асоб без грамадзянства і іх інтэграцыя ў грамадства»

27.12.2018 студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі Старасцiн Станіслаў і навуковы кіраўнік, старшы выкладчык кафедры педагогікі Н.І. Дзегiль прымалі ўдзел ва ўзнагароджанні пераможцаў конкурсу навуковых прац па праблеме «Абарона бежанцаў і асоб без грамадзянства і іх інтэграцыя ў грамадства». У конкурсе, які праводзіўся ўжо 18-ы раз, прымалі ўдзел студэнты, магістранты і аспіранты, якія займаюцца вывучэннем праблем бежанцаў і асоб без грамадзянства. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Мэтай конкурсу было стымуляванне навуковых даследаванняў па пытаннях бежанцаў і асоб без грамадзянства, дзейнасці міжнародных арганізацый і ролі міжнародна-прававых дакументаў па абароне дадзеных катэгорый асоб.

Праца Старасціна Станіслава «Стаўленне студэнцкай моладзі да праблемы бежанцаў і асоб без грамадзянства» заняла 3-е месца сярод 52 работ.

08.01.2019