УНИВЕРСIТЭТ

II Зімовыя навуковыя чытанні на факультэце педагогікі і псіхалогіі

На факультэце педагогікі і псіхалогіі 16 студзеня ў рамках тыдня навукі прайшлі II Зімовыя навуковыя чытанні, арганізаваныя кафедрай псіхалогіі.

Студэнты спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» прадставілі свае навукова-практычныя распрацоўкі. На Зімовых навуковых чытаннях з прывітальным словам выступілі прарэктар па навуковай рабоце Клімук Уладзімір Уладзіміравіч, дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі Наважылава Іна Уладзіміраўна і загадчык кафедры псіхалогіі Яцэнка Таццяна Яўгенаўна.

На Зімовых навуковых чытаннях адбылося ўзнагароджанне выкладчыкаў і студэнтаў, якія сталі прызёрамі Міжнародных конкурсаў.

24.01.2019