УНИВЕРСIТЭТ

Сусветны дзень здароўя

«Здароўе для ўсіх!» — пад такім дэвізам ва ўніверсітэце прайшоў Сусветны дзень здароўя, які штогод адзначаюць 7 красавіка.

Аздараўленчая праграма дня пачалася з выканання дынамічнай ранішняй зарадкі, у якой з задавальненнем прынялі ўдзел усе жадаючыя. Студэнты спецыяльнасці «Фізічная культура» падрыхтавалі віктарыну аб здаровым ладзе жыцця, прадэманстравалі сучасныя напрамкі аздараўленчых методык «Статык-баланс», «Берпі» «Стэп-аэробіка», якія можна выкарыстоўваць з мэтай умацавання здароўя, удасканалення фізічнай формы.

Актыўная фізкульт-паўза наладзіла ўсіх удзельнікаў на прадуктыўную вучобу, працу, зарадзіла бадзёрасцю, пазітывам і добрым настроем.

Кафедра тэорыі і практыкі фізічнай культуры жадае, каб «Дзень здароўя» ва ўсіх быў кожны дзень: і дома, і на працы

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

10.04.2019