УНИВЕРСIТЭТ

Студэнтка 3-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці «Фізічная культура» прыняла ўдзел у судзейскім семінары для маладых арбітраў па баскетболе

Студэнтка 3-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці «Фізічная культура» Раскопа Анастасія і выкладчык кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры Маласай Дзмітрый Мікалаевіч прынялі ўдзел у судзейскім семінары для маладых арбітраў, якія абслугоўваюць «Дзіцяча-юнацкую баскетбольную лігу», што прайшоў ў Мінску 10-12 мая.

Ініцыятарам дадзенага семінара выступілі Расійская і Беларуская федэрацыі баскетбола. У метадычным семінары прынялі ўдзел маладыя суддзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Заняткі праводзіліся ў спартыўнай зале і ў аўдыторыі баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск".

Праграма семінара ўключала наступныя тэмы: «Афіцыйныя правілы 2018 года», «Сучасная механіка падвойнага і трайнога судзейства», «Веды тэорыі баскетбола"», «Індывідуальная судзейская тэхніка» і інш. Падчас шчыльнага графіку семінара ўсе ўдзельнікі атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць, і засталіся задаволеныя інфарматыўнасцю і насычанасцю мерапрыемства.

Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі баскетбола выказала падзяку ўдзельнікам навучальнага семінара і надзею на далейшае супрацоўніцтва.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

22.05.2019