УНИВЕРСIТЭТ

Удзел прадстаўнікоў інжынернага факультэта ў Беларуска-Кітайскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці студэнтаў

31 студзеня 2020 года на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў Беларуска-Кітайскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці студэнтаў. Ад установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» у мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты III курса інжынернага факультэта спецыяльнасці 1-40 05 01 «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі»: Кіслы Дзяніс Сяргеевіч, Субота Ягор Мікалаевіч, Міхнавец Ганна Васільеўна і Заеленчыц Вераніка Паўлаўна. Яны прадстаўлялі ў конкурсе праект «Апаратна-праграмны прадукт MoneyBox для распазнання манет (па памеры) з лічыльнікам сумы на базе Arduino Nano». Нашым удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты і сувеніры.

Віншуем і жадаем далейшых навуковых дасягненняў, арыгінальных і канкурэнтаздольных праектаў!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — спецыяліст кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон: 64 06 70

04.02.2020