УНИВЕРСIТЭТ

Збор прапаноў па пытаннях удасканалення адміністрацыйнай адказнасці

Праводзіцца збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці.

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 г. № 247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чупрыс Вольгі Іванаўны.

У склад камісіі ўвайшлі работнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, прадстаўнікі Парламента, а таксама навуковай супольнасці.

У рамках работы камiсii ажыццяўляецца вывучэнне як меркавання дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўпаўнаважаны складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях або з'яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін, так і грамадзян і суб'ектаў гаспадарання.

Збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці, а таксама прыкладаў і жыццёвых сітуацый, якія іх ілюструюць, ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акта.

Прапановы можна накіроўваць да 24 студзеня 2020 г.:

Звяртаем вашу ўвагу!

Накіраваныя ў НЦПІ ў рамках дзейнасці камісіі прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

04.01.2020