УНИВЕРСIТЭТ

У спартыўным комплексе БарДУ адбылося адкрытае першынство па тэнісе настольным

18 красавіка 2019 года ў спартыўным комплексе БарДУ адбылося адкрытае першынство па тэнісе настольным, прымеркаванае да ініцыятывы «Спартыўны рывок» у рамках міжнароднага марафону «Вялікай Перамозе ў падзяку!». У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды студэнтаў Барду, спартсмены СДЮШАР № 3, навучэнцы школ горада Баранавічы.

Спаборніцтвы прайшлі ў сяброўскай абстаноўцы, але ў цяжкай спаборніцкай барацьбе — змагаліся за кожнае ачко. Варта адзначыць, што з кожным этапам спаборніцтваў напал спартыўнай барацьбы ўзрастаў, паколькі ўсе ўдзельнікі былі практычна роўнымі па майстэрстве.

Лепшымі па выніках спаборніцтваў у асабістым першынстве сярод дзяўчат сталі: Карніцкая В. — 1 месца (СДЮШАР № 3), Сасім А. — 2 месца (БарДУ), Салямановіч А. — 3 месца (БарДУ); сярод юнакоў: Бешымаў А. — 1 месца (БарДУ), Тарабеш А. — 2 месца (СДЮШАР № 3), Ільчык В. — 3 месца (БарДУ).

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

30.04.2019