УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва і ўкаранення новага педагагічнага вопыту на факультэце эканомікі і права

14 сакавіка 2019 года на факультэце эканомікі і права адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці «Правазнаўства» з прафесарам кафедры крымінальна-прававых дысцыплін рэспубліканскага дзяржаўнага прадпрыемства на праве гаспадарчага вядзення «Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л. М. Гумілёва»  Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, доктарам юрыдычных навук, прафесарам Скакавым Айдарканам Байдэкавічам.

Айдаркан Байдэкавіч правёў лекцыю на тэму «Карупцыя: паняцце і шляхі папярэджання», а таксама падзяліўся сваім прафесійным вопытам і кампетэнцыямі са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта.

15.03.2019