УНИВЕРСIТЭТ

Круглы стол па актуальных пытаннях развіцця эканомікі і права

15.03.2019 на факультэце эканомікі і права адбыўся круглы стол па актуальных пытаннях развіцця эканомікі і права, навучання ў аспірантуры і дактарантуры ў Рэспубліцы Беларусь і Украіне з удзелам ПВС кафедраў тэарэтычнай і прыкладной эканомікі і бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі і навукоўцаў з Рэспублікі Беларусь і Украіны:

Багатырова Івана Рыгоравіча, Заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Украіны, прафесара кафедры крымінальнага права і крыміналогіі Нацыянальнага ўніверсітэта Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны, доктара юрыдычных навук, прафесара (г. Ірпень, Украіна);

Хацкевіча Генадзя Аляксеевіча, дэкана факультэта бізнес-адміністравання ўстановы адукацыі «Інстытут бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», доктара эканамічных навук, прафесара;

Лучанка Аляксандра Іванавіча, загадчыка аддзела макраэканамічнага рэгулявання і фінансавай палітыкі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктара эканамічных навук, прафесара;

Пузырова Міхаіла Сяргеевіча, галоўнага навуковага супрацоўніка навукова-даследчага цэнтра па пытаннях дзейнасці органаў і ўстаноў дзяржаўнай крымінальна-выканаўчай службы Украіны Акадэміі Дзяржаўнай пенітэнцыярнай службы Міністэрства юстыцыі Украіны, кандыдата юрыдычных навук (г. Чарнігаў, Украіна).

21.03.2019