УНИВЕРСIТЭТ

Навукова-метадычны семінар кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў

17 красавіка 2019 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў адбыўся навукова-метадычны семінар «Асаблівасці фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў пры праходжанні пераддыпломнай практыкі па другой замежнай мове (нямецкай)».

Семінар быў падрыхтаваны кафедрай тэорыі і практыкі германскіх моў у рамках НДР «Тэорыя і практыка навучання нямецкай мове як другой замежнай» (кіраўнік – старшы выкладчык А.П. Мясаед). У ходзе семінара абмяркоўваліся наступныя праблемы:

  1. Мадэль фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці будучага выкладчыка (старшы выкладчык Корзун З. І.).
  2. Выкарыстанне ведаў першай замежнай мовы пры навучанні другой замежнай мове (выкладчык-стажор Дзерман А. А.).
  3. Развіццё прафесійнай цікавасці ў будучых выкладчыкаў нямецкай мовы ў працэсе праходжання пераддыпломнай практыкі (загадчык кафедры Булатая А. В.).
  4. Кантэкстнае навучанне ў рамках падрыхтоўкі спецыялістаў (выкладчык Васільчук Я. М.).
  5. Рэалізацыя прынцыпу міжузроўневай пераемнасці як умова эфектыўнасці і якасці падрыхтоўкі спецыяліста (па выніках пераддыпломнай практыкі) (старшы выкладчык Мясаед А. П.).

У працы семінара прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў. Выступленні выклікалі непадробную цікавасць ва ўдзельнікаў семінара, па асобных пытаннях узнікалі дыскусіі. Выкладчыкі мелі магчымасць абмяняцца вопытам, абмеркаваць асаблівасці фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці і развіцця прафесійнай цікавасці ў будучых выкладчыкаў замежных моў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон 40 89 13

22.04.2019