УНИВЕРСIТЭТ

Круглы стол «Сямейная дыпламатыя» на факультэце эканомікі і права

21 мая 2019 на кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін адбыўся круглы стол «Сямейная дыпламатыя», прымеркаваны да Дня сям'і, які штогод у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца 15 мая.

Экспертамі выступілі Бязуглая Вікторыя Аляксандраўна, дэкан факультэта эканомікі і права, Людвікевіч Вольга Мікалаеўна, к.ю.н., загадчык кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін, Бабылёва Вольга Мікалаеўна педагог-псіхолаг. У мерапрыемстве прыняў удзел запрошаны госць – протаіерэй Мікалай, кандыдат багаслоўя, настаяцель храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага.

Падчас круглага стала пагаварылі аб сямейнай палітыцы ў Рэспубліцы Беларусь, аб выхаванні дзяцей у сям'і з пункту гледжання духоўна-маральных каштоўнасцяў. Інтэрактыўная гутарка ў рамках круглага стала на тэму «Сям'я і кар'ера: за двума зайцамі» дапамагла ўдзельнікам адказаць на пытанне, як знайсці баланс паміж сям'ёй і працай.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі намеснік дэкана факультэта эканомікі і права Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон 66 94 77

30.05.2019