УНИВЕРСIТЭТ

Трэнінг па праходжанні сумоўя ў рамках сацыяльнага праекта «Старт кар'еры» на факультэце эканомікі і права

22 мая на факультэце эканомікі і права ў рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта для студэнтаў з інваліднасцю «Старт кар'еры»  прайшоў заключны трэнінг па праходжанні сумоўя.

У якасці вядучых трэнінгу для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў выступіў  Томчык Д. С., намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага каледжа, для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў Ляшок М. В., упраўляючая ў гандлёвай сетцы «Брэсцкі мясакамбінат».

Студэнты змаглі прайсці тэст-інтэрв'ю пры прыёме на працу, атрымаць ад спецыялістаў-практыкаў каштоўныя парады і рэкамендацыі па падрыхтоўцы, праходжанні сумоўя пры працаўладкаванні. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты, якія пацвярджаюць паспяховае засваенне навучальнага курса «Фарміраванне індывідуальнай траекторыі кар'еры».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі намеснік дэкана факультэта эканомікі і права Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон 66 94 77

30.05.2019