УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Васільевіча Карпенка са студэнцкім актывам БарДУ

У ходзе гутаркі Ігар Васільевіч расказаў удзельнікам сустрэчы пра перспектыўнасць кітайскай мовы, а таксама праграмы абмену студэнтамі паміж Кітаем і Беларуссю. Ён падрабязна апісаў праграму «Універсітэт 3.0», планы на будаўніцтва IT-ВНУ ў Беларусі, а таксама падкрэсліў, што наша пакаленне будуе будучыню, так што тое, якім яно будзе, залежыць ад нас саміх, нашай актыўнасці і зацікаўленасці.

Пасля дакладу Ігар Васільевіч адказаў на пытанні студэнтаў пра закон аб адтэрміноўцы, аб якасцях, неабходных сучаснаму выкладчыку, развіццё спорту, развіццё адукацыі ў краіне і інш.

Вечар працягнуўся на канцэрце, арганізатарам якога сталі таленавітыя актывісты ўніверсітэта.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

28.10.2019