УНИВЕРСIТЭТ

Падведзены вынікі конкурсаў «Лепшы студэнт БарДУ-2019» і «Лепшы замежны студэнт БарДУ-2019»!

Ва ўрачыстай абстаноўцы была вырашана інтрыга традыцыйнага і самага чаканага актыўнымі студэнтамі конкурсу «Лепшы студэнт БарДУ-2019».

Такім чынам, па рашэнні журы ЛЕПШЫМ студэнтам БарДУ 2019 года стала студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Дар'я Паўлоўская.

У намінацыях пераможцамі сталі:

  • Марыя Кароль (ФПП) — «Вучэбная дзейнасць»;
  • Шумская Ганна (ФЭП) — «Навукова-даследчая дзейнасць»;
  • Віялета Пруднікава (ФСГМ) — «Спартыўная дзейнасць»;
  • Ангеліна Філімонцава (ФСГМ) — «Творчая дзейнасць»;
  • Ангеліна Ахрымович (ФЭП) — «Грамадская дзейнасць».

Па выніках конкурсу «Лепшы замежны студэнт БарДУ-2019» пераможцам прызнаны Хаджынур Гылыджоў (ФЭП).

Пераможцамі ў намінацыях сталі:

  • Акмурат Мурзаеў (ФЭП) — «Вучэбная дзейнасць»;
  • Бегенч Саюнаў (ФСГМ) — «Навукова-даследчая дзейнасць»;
  • Аланур Агаджумаеў (ФЭП) — «Спартыўная дзейнасць»;
  • Шатлык Ханмырадаў (ІФ) — «Творчая дзейнасць»;
  • Міхаіл Курдзюмаў (ІФ) — «Грамадская дзейнасць».

Віншуем!!!

Арганізатары конкурсаў: аддзел выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з дэканатамі, аддзелам культуры і творчасці, спартыўным клубам пры падтрымцы рэктарата.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

22.11.2019