УНИВЕРСIТЭТ

Дабрачынная акцыя факультэта славянскіх і германскіх моў «Калядная скрыначка»

17 снежня 2019 года каманда факультэта славянскіх і германскіх моў наведала «Гарадзішчанскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» з канцэртнай праграмай і падарункамі для дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай ласкі.

Самае прыемнае бачыць, як усміхаюцца дзеці, да якіх прыехалі. Яны вельмі адкрытыя і дружалюбныя, і ўдзельікі каманды рады, што зрабілі дзетак больш шчаслівымі.

Хацелася б падзякаваць усім, хто прыняў удзел у дабрачыннай акцыі. Асаблівую падзяку хацелася б выказаць студэнцкаму самакіраванню БарДУ, арганізацыі «Арыфлэйм г. Баранавічы», піцэрыі «#ЭТОПИЦЦА», фітнес-клубу «Волат», а таксама моладзеваму парламенту г. Баранавічы.

#yafsiger #соберикоробочку

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон: 40 89 13

23.12.2019