УНИВЕРСIТЭТ

БарДУ – сярэбраны прызёр Рэспубліканскай універсіяды – 2019 па армрэстлінгу

З 17 па 19 красавіка 207 спартсменаў з 26 устаноў вышэйша адукацыі краіны прынялі ўдзел у Рэспубліканскай універсіядзе – 2019 па армрэстлінгу, якая праходзіла ў спарткомплексе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Гэтага спартыўнага старту мы чакалі вельмі доўга, увесь трэніровачны працэс каманды па армрэстлінгу быў накіраваны на падрыхтоўку менавіта да гэтых спаборніцтваў. У выніку двухдзённай бескампраміснай,напружанай барацьбы зборная Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту стала сярэбраным прызёрам, саступіўшы пару ачкоў камандзе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У асабістым заліку у вагавой катэгорыі да 50 кг, не сустрэўшы сур'ёзнага супраціву з боку саперніц, чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь 2019 Ксенія Самцэвіч (ФЭП) паклала ў агульную скарбонку 2 залатыя медалі. У гэтай жа вагавой катэгорыі, Яўгенія Шынкевіч (ФЭП) заваявала 4-е месца. У вагавой катэгорыі да 55 кг 4-е месца на левую і 5-е месца на правую руку заваявала Вераніка Заяленчыц (ІФ). Упэўнена правяла свае паядынкі Дар'я Блашэнка (ФСіГМ), заваяваўшы 2 сярэбраныя ўзнагароды. Недахоп спаборніцкага вопыту з тытулаванымі спартоўцамі не дазволіў студэнту 1-га курса ФПП Мікіту Старосельцу падняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару, але ён змог заваяваць ганаровае 3-е месца.

У вагавой катэгорыі да 80 кг за крок ад п'едэстала спыніўся студэнт Вадзім Пазнякоў (ФПП), заваяваў два 4-х месцы.

Яркую і змястоўную барацьбу ў вагавой катэгорыі да 85 кг паказаў студэнт Іван Каленка (ІФ), ён заваяваў бронзавы медаль на левую руку і сярэбраную ўзнагароду на правую руку.

Сярод усіх удзельнікаў спаборніцтваў склад нашай зборнай з'яўляецца самым маладым, што дае надзею на лепшыя вынікі ў наступным годзе.

Па водгуках судзейскай калегіі, прадстаўнікоў каманд і спартсменаў спаборніцтвы былі праведзены на высокім узроўні.

Выказваем вялікую ўдзячнасць аддзелу культуры і творчасці, у асобе начальніка аддзела Ганны Уладзіміраўны Грэзе, за дапамогу ў арганізацыі адкрыцця спаборніцтваў і ў цырымоніі ўзнагароджання спартсменаў.

Хацелася б падзякаваць народнаму харэаграфічнаму ансамблю «Імпрэза», народнаму тэатру моды «Світа», танцавальнаму дуэту Нзокоу Кілліан і Озеравай Веры, Скопец Станіславу, клубу па інтарэсах «Я і гітара», Гунько Андрэю і Скопец Леаніду, удзельнікам народнага інструментальнага ансамбля «Музычны гасцінец», узорнаму ансамблю эстраднага танца «Ваяж».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік спартыўнага клуба Шайко Аляксандр Іванавіч, тэлефон 60 67 32

26.04.2019