УНИВЕРСIТЭТ

Выстава беларускіх паслуг адукацыі «Кірмаш ведаў» у г. Ашхабадзе

22-23 красавіка 2019 года Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прыняў удзел у штогадовай выставе беларускіх адукацыйных паслуг «Кірмаш ведаў» у г. Ашхабад (Туркменістан). У ходзе выставы праведзена прафарыентацыйная работа пры непасрэдным кантакце з абітурыентамі з ліку туркменскіх грамадзян і іх бацькамі.

У цырымоніі ўзнагароджання бацькоў туркменскіх навучэнцаў універсітэта падзячныя лісты ўручаны бацькам Ханмырадава Шатлыка (факультэт эканомікі і права, 2 курс, БА), Сарыевых Гулбахар і Гулшырын (факультэт эканомікі і права, 4 курс, ЭТ), Бешымава Арслана (інжынерны факультэт, 3 курс, ІСТ), Мурзаевых Акмурата (факультэт эканомікі і права, 4 курс, ЭАВ) і Мердана (інжынерны факультэт, 2 курс, ІСТ), Абаева Абамухаммета (факультэт славянскіх і германскіх моў, 4 курс, АН), Бабаева Сулеймана (факультэт славянскіх і германскіх моў, 2 курс, ЗМ), Назарава Аляксея (факультэт славянскіх і германскіх моў, 2 курс, ЗМ), Курдзюмава Міхаіла (факультэт эканомікі і права, 2 курс, ПХ), Акмырадава Максата (факультэт эканомікі і права, 4 курс, БА).

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДIТТ Гусейнава Інеса Эйвазаўна, тэлефон   48 78 72

30.04.2019