УНИВЕРСIТЭТ

Летнія школы для замежных грамадзян

У перыяд з 05 па 16 жніўня 2019 года ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праведзены Летняя школа рускай мовы і Летняя бізнес-школа для замежных грамадзян, удзел у якіх прынялі грамадзяне Рэспублікі Польшча і Кыргызскай Рэспублікі адпаведна.

У ходзе навучання слухачы школ не толькі вывучалі рускую мову і асновы прадпрымальніцкай дзейнасці, але і атрымалі выдатную магчымасць пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Рэспублікі Беларусь, наведаць славутасці краіны. Арганізаваны экскурсіі ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Замкавы комплекс «Мір», Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць - герой» і Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Навучэнцы таксама наведалі музеі горада Баранавічы, славутасці Косава, Ружанаў, Навагрудка, Гродна і Мінска, азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-лабараторнай базай БарДУ, наведалі музей універсітэта.

Па выніках навучання ва ўрачыстай абстаноўцы слухачам уручаны сертыфікаты ўдзельнікаў школ.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДIТТ Гусейнава Інеса Эйвазаўна, тэлефон   48 78 72

 

 

20.08.2019