УНИВЕРСIТЭТ

Навукова-практычны семінар «Заканадаўства аб працы: традыцыі, навацыі, забеспячэнне выканання»

15 студзеня 2020 года Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі сумесна з кафедрай грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін факультэта эканомікі і права, судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, Баранавіцкай міжраённай пракуратурай, юрыдычнай кансультацыяй Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы праведзены навукова-практычны семінар «Заканадаўства аб працы: традыцыі, навацыі, забеспячэнне выканання».

На семінары выступілі:

  • Вайцяхоўская Галіна Пятроўна, адвакат юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы;
  • Людвікевіч Вольга Мікалаеўна, загадчык кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін БарДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  • Навіцкая Ірына Іванаўна, намеснік Баранавіцкага міжраённага пракурора;
  • Сняжко Святлана Мікалаеўна, намеснік старшыні суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.

Семінар арганізаваны з мэтай садзейнічання забеспячэнню выканання заканадаўства аб працы і ахове працы работнікамі чыгункі (юрысконсультамі, спецыялістамі па кадрах, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, прафсаюзнымі работнікамі); тлумачэння змяненняў, унесеных у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь законам ад 18.07.2019 № 219-З «Аб унясенні змяненняў у законы»; папярэджання правапарушэнняў у сферы працы. У працэсе правядзення заняткаў слухачы мелі магчымасць задаць пытанні, якія цікавяць, звязаныя з практыкай рэалізацыі норм заканадаўства аб працы і ахове працы.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — старшы выкладчык кафедры маркетынгу і менеджменту Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон: 66 94 79

17.01.2020