УНИВЕРСIТЭТ

I Баранавіцкі навукова-адукацыйны форум «Наватар-2019»

25 красавіка 2019 года ў нашым універсітэце прайшоў I Баранавіцкі навукова-адукацыйны форум «Наватар-2019» пры падтрымцы інавацыйнага фонду Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам выступіў рэктар універсітэта, доктар навук, прафесар Васіль Іванавіч Качурка. Ён адзначыў, што гэты форум арганізаваны з мэтай прадастаўлення дадатковых магчымасцяў для самарэалізацыі захопленым, настойліва і мэтанакіравана маладым людзям - як студэнтам, так і навучэнцам горада і рэгіёна.

Прарэктар па навуковай рабоце ўніверсітэта, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Уладзімір Уладзіміравіч Клімук выступіў з дакладам па развіцці навукова-інавацыйнай інфраструктуры ва ўніверсітэце, прадставіўшы механізмы актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці, алгарытмы рэалізацыі інавацыйных праектаў, напрамкі супрацоўніцтва паміж універсітэтам і ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі горада і раёна.

Для гасцей і ўдзельнікаў форуму была арганізавана выстава вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці студэнтаў і навучэнцаў, на якой прэзэнтаваны тэхнічныя, эканамічныя, экалагічныя навацыі.

У форуме прынялі актыўны ўдзел установы агульнай сярэдняй адукацыі г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Варта выказаць падзяку дырэктарам і прадстаўнікам устаноў адукацыі за падтрымку ініцыятывы, фарміраванне груп удзельнікаў.

Форум выступіў у якасці ўнікальнай пляцоўкі для прэзентацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, павышэння ўзроўню кампетэнцый у галіне навуковых даследаванняў, прымянення інавацыйных тэхналогій у адукацыі і навуцы, абмену вопытам.

30.04.2019