УНИВЕРСIТЭТ

Студэнт інжынернага факультэта прайшоў стажыроўку ў КНР

З 26 жніўня па 13 верасня 2019 г. студэнт інжынернага факультэта 5-га курса спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання» Губараў Ігар у складзе групы беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у СЗАТ «БЕЛДЖЫ» прайшоў стажыроўку на аўтамабільных заводах «Джылі Холдынг Груп» у г. Нінбо правінцыі Чжэцзян Кітайскай народнай рэспублікі.

Geely - адна з найбуйнейшых кітайскіх аўтамабілебудаўнічых кампаній. Акрамя заводаў за мяжой (Інданезія, Ірак, Расія, Егіпет, Беларусь і г. д.), у карпарацыі Geely у Кітаі налічваецца больш за дзесяць заводаў і зборачных прадпрыемстваў. Таксама ў Geely ёсць сетка вышэйшых навучальных устаноў для падрыхтоўкі сваіх кадраў. У адным з такіх універсітэтаў (geely university) і праводзілася навучанне прадстаўнікоў СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Мэтай стажыроўкі беларускіх спецыялістаў, арганізаванай пры актыўнай падтрымцы ўрада г. Нінбо, з'яўляецца абмен вопытам з кітайскімі калегамі-аўтамабілебудаўнікамі і павышэнне ўзроўню кваліфікацыі. Акрамя таго, былі арганізаваны экскурсіі на розныя вытворчыя базы і Reseach&Design-аддзяленне кампаніі (навукова даследчы цэнтр), дзе прадэманстраваны ўвесь мадэльны шэраг аўтамабіляў, якія выпускаюцца серыйна і якія рыхтуюцца да вытворчасці, дзе нараджаюцца новыя ідэі і распрацоўкі і шліфуюцца ўжо існуючыя тэхналогіі.

На аснове вопыту замежных калег будуць удасканалены метады і падыходы да працы, атрыманы свежыя ідэі і адкрыты новыя перспектывы.

Ответственный за достоверность и корректность представленной информации лаборант кафедры технологии машиностроения инженерного факультета Кузьмина Оксана Анатольевна, телефон 64 06 70

17.09.2019