УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем студэнта інжынернага факультэта з удзелам у фінале алімпіяды «Andersen Programming Contest»!

«Andersen Programming Contest»  гэта рэспубліканская рэгіянальная алімпіяда па спартыўным праграміраванні, арганізатарам якой з'яўляецца IT-кампанія «Andersen» (рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій).

Студэнт II курса групы ІСТ-21 інжынернага факультэта Мікалайчук Мікіта Сяргеевіч падчас адборачнага этапу ўвайшоў у топ 30 лепшых удзельнікаў і быў запрошаны прыняць удзел у фінале алімпіяды, якая праводзілася 19 кастрычніка ў офісе кампаніі «Andersеn» у Мінску. Варта адзначыць, што выхад у фінал з'яўляецца значным дасягненнем, бо на адборачны этап алімпіяды былі зарэгістраваны 527 удзельнікаў з 38 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Секцыя інфармацыйных тэхналогій выказвае падзяку Мікалайчуку Мікіце Сяргеевічу за высокія вынікі і выкладчыку Калько Аляксею Ігаравічу за падрыхтоўку студэнта на высокім узроўні.

Жадаем далейшых поспехаў і высокіх вынікаў!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон: 64 06 70

04.11.2019