УНИВЕРСIТЭТ

Вынікі працы перасоўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт»

Больш за 200 студэнтаў, выкладчыкаў, навучэнцаў навучальных устаноў г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна аддалі даніну памяці ахвярам Халакосту, наведваючы перасоўную экспазіцыю, якая на працягу месяца была размешчана ў атрыуме БарДУ. Арганізатарамі перасоўнай выставы выступілі супрацоўнікі Гістарычнай майстэрні ім. Леаніда Левіна Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, грамадскіх, адукацыйных і рэлігійных арганізацый Германіі.

 У чытальнай зале для навуковай працы супрацоўнікі Гістарычнай майстэрні сумесна з выкладчыкамі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і супрацоўнікамі бібліятэкі правялі мерапрыемствы, якія суправаджалі паказ перасоўнай выставы:

  • семінар для настаўнікаў гісторыі «Методыкі працы са школьнікамі па тэме Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце Другой сусветнай вайны на прыкладзе выставы "Лагер смерці Трасцянец"»;
  • паказ фільма Барыса Мафцыра «Захавальнікі памяці»;
  • круглы стол «Культура памяці ахвяр вайны»;
  • агляд кніжнай выставы «Горкая памяць».

У рамках абмеркавання стану і перспектыў вывучэння лакальнай гісторыі Халакоста ў дыскусійных пляцоўках прынялі ўдзел выкладчыкі БарДУ, настаўнікі агульнаадукацыйных школ, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ўстаноў г. Баранавічы: члены клуба яўрэйскай культуры «Шалом», супрацоўнікі краязнаўчага музея і цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — загадчык бібліятэкі Гарбунова Лілія Вацлаваўна, тэлефон: 60 58 93

29.11.2019