Вучэбна-метадычны кабінет ВМА створаны ў мэтах удасканалення арганізацыі адукацыйнага працэсу і павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў. Палажэнне «Аб вучэбна-метадычным кабінеце» рэгулюе дзейнасць вучэбна-метадычнага кабінета, вызначае яго задачы, функцыі, правы і абавязкі.

Асноўныя задачы вучэбна-метадычнага кабінета:

  1. Стварэнне комплекснага інфармацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйных праграм.
  2. Канцэнтрацыя і сістэматызацыя заканадаўчых, іншых нарматыўных і інструктыўных дакументаў, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс.
  3. Засяроджванне, сістэматызацыя і папулярызацыя навучальных і метадычных выданняў кафедраў, у тым ліку фарміраванне фонду вучэбна-метадычных матэрыялаў па дысцыплінах, замацаваных за кафедрамі.
  4. Аказанне інфармацыйнай і метадычнай дапамогі студэнтам і прафесарска-выкладчыцкаму складу кафедраў універсітэта.
  5. Фарміраванне тэматычнага фонду рэфератаў, курсавых работ (праектаў), пытанняў і заданняў для прамежкавага кантролю і бягучай атэстацыі.
  6. Арганізацыя і правядзенне метадычных нарад, семінараў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, якія рэалізуюць асноўныя задачы функцыянавання кабінета.
  7. Аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы дакументаў і метадычных матэрыялаў для работы метадычных камісій факультэтаў.
  8. Распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні метадычнага забеспячэння, укараненні ў адукацыйны працэс сучасных сродкаў і метадаў навучання.
  9. Рэалізацыя Палітыкі, Місіі, Бачання, Мэтаў у галіне якасці, патрабаванняў стандартаў сістэмы менеджменту якасці універсітэта ў межах устаноўленых Палажэннем паўнамоцтваў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці вучэбна-метадычнага кабінета:

  1. Садзейнічанне прафесарска-выкладчыцкаму складу кафедраў у падрыхтоўцы і правядзенні ўсіх відаў навучальных заняткаў на высокім метадычным узроўні.
  2. Аказанне інфармацыйнай і метадычнай дапамогі студэнтам у іх вучэбнай дзейнасці пры падрыхтоўцы да навучальных заняткаў, выкананні пісьмовых работ, заданняў у рамках кіруемай самастойнай работы, у тым ліку з прадастаўленнем інфармацыі на электронных носьбітах.
  3. Вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавых метадаў і сродкаў арганізацыі метадычнай работы.
  4. Фарміраванне фонду метадычнага забеспячэння кіруемай самастойнай работы на цяперашні навучальны год.
  5. Удзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцый, семінараў, выстаў, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне якасці метадычнай работы.
  6. Удзел у планаванні метадычнай работы на факультэтах.
  7. Падрыхтоўка і афармленне дакументаў і іншых матэрыялаў, якія адносяцца да працы вучэбна-метадычнага кабінета, для прадастаўлення ў адпаведныя службы ўніверсітэта.

Ва ўніверсітэце функцыянуе вучэбна-метадычны кабінет у навучальным корпусе па вул. Паркавай, 62.

Загадчык вучэбна-метадычнага кабінета
Загадчык
вучэбна-метадычнага кабінета
па вул. Паркавай, 62,
Дубінская Наталля Валерыеўна

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
адміністратыўны корпус № 2, вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Начальнік аддзела:
Гапко Марына Георгіеўна
Тэлефон:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ