.

  ЧАСОПІС «МАЛАДОСЦЬ» ПРАПАНУЕ

Часопіс «Маладосць»

Як падарунак дажджлівай восенню

«Maladost-smile» ужо прадаецца!
Чытайце першы гумарыстычны выпуск “Маладосці” хоць сёння! Мы нават просім яго набыць як падарунак дажджлівай восенню.

МАЛАДОСЦЬ-Smile
Індэкс: 74957_S1
Перыядычнасць: 1 раз у квартал

Літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» працягвае ісці ў нагу з часам. Напярэдадні 65-годдзя выдання рэдакцыя стварае электронны праект «Маладосць-Unlimited» — «Маладосць» без межаў».

Праект рэалізуецца на аснове архіваў часопіса «Маладосць», у якіх за дзесяцігоддзі існавання назапашана шмат цікавага, але забытага. Ініцыятыва выдання ў свеце не новая. Як прызнае калектыў рэдакцыі, ідэя праекта ўзнікла пасля азнаямлення з вопытам газеты «The New York Times» па стварэнні дадаткаў да смартфонаў. Па аналогіі з «NYT Opinion», «NYT Now», «NYT VR», «NYT Cooking» ствараюцца «Maladost-arch», «Maladost-fan», «Maladost-fiction», «Maladost-non-fiction», «Maladost-translate», «Maladost-history», «Maladost-smile» — электронныя часопісы, назвы якіх гавораць самі за сябе.

Вынікі новага накірунку рэдакцыйнай працы стануць даступнымі для чытача ў фармаце .pdf праз падпіску на belpressa.by, а таксама праз сайт zviazda.by. Першы нумар першага электроннага часопіса праекта — гумарыстычны зборнік «Maladost-smile» ужо прадаецца. Яго кошт — 2 рублі, аб’ём — 28 старонак, кантэнт — толькі гумар. Такі, якім ён быў у розныя дзесяцігоддзі не толькі на старонках выдання, але і ў рэдакцыйных кабінетах, як выглядаў на карцінках і гучаў у рэальным, даўно і не вельмі мінулым, жыцці. Чытача чакаюць не толькі ўсмешкі, але і адкрыцці.

 

 

 

 

 

Часопіс “Маладосць” – лепшае чытанне для тых, хто ўмее думаць!
Інтэрнэт-варыянт: www.maladost.lim.by
Чытайце беларускае!