английская версия русская версия беларусская версия
 
НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
 
Навуковая дзейнасць Студэнцкія навуковыя таварыствы і гурткі НДРС Канферэнцыі Навуковыя школы Навуковыя накірункі Патэнты

 

 

 

   
   

Галоўная
  Навуковая дзейнасць
      Навуковая дзейнасць універсітэта

  НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬУНІВЕРСІТЭТА

Навуковае жыццё
Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў
Выніковасць
Навуковыя і навукова-метадычныя публікацыі
Вынікі навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і тэхналагічных работ

Навуковае жыццё

Навукова-даследчая работа Установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праводзіцца з мэтай вырашэння найважнейшых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, развіцця фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, павышэння прафесійна-педагагічнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта, паляпшэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных эфектыўна прымаць кіраўніцкія рашэнні ў рынкавых умовах.

Асноўнымі задачамі навуковай дзейнасці ўніверсітэта з'яўляюцца:

  • Эфектыўнае выкарыстанне навуковага патэнцыялу прафесарска-выкладчыцкага складу для вырашэння задач навуковага забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • Павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных працаваць у пераходнай і рынкавай эканоміцы, шляхам эфектыўнага выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў у навучальным працэсе, шырокага прыцягнення студэнтаў да яе выканання;
  • Фармаванне новых накірункаў, спецыяльнасцей і спецыялізацый падрыхтоўкі кадраў;
  • Падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў і павышэнне кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу;
  • Арганізацыя ўкаранення ў народную гаспадарку, нацыянальную кадравую палітыку вынікаў навуковых даследаванняў;
  • Рашэнне найважнейшых навуковых праблем далейшага развіцця вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» ажыццяўляе сваю навуковую дзейнасць у межах наступных асноўных навуковых накірункаў:

  • Энергазабеспячэнне, нетрадыцыйныя і аднаўляльныя крыніцы энергіі, энергазберажэнне і эфектыўнае выкарыстанне энергіі;
  • Механіка машын, забеспячэнне надзейнасці і бяспекі тэхнічных сістэм, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі машынабудавання;
  • Павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу і ўзроўню харчовай бяспекі, распрацоўка інтэнсіўных і рэсурсаэканомных тэхналогій вядзення сельскай гаспадаркі;
  • Матэматычнае і фізічнае мадэляванне сістэм, структур і працэсаў у прыродзе і грамадстве, інфармацыйныя тэхналогіі, стварэнне сучаснай інфармацыйнай іинфраструктуры;
  • Экалагічная бяспека, ахова навакольнага асяроддзя, карысныя выкапні і нетры Беларусі, эфектыўнае выкарыстанне і аднаўленне прыродных рэсурсаў, папярэджанне і ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый;
  • Тэарэтыка-метадалагічныя асновы станаўлення ў Рэспубліцы Беларусь інавацыйнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі, якая забяспечвае яе ўстойлівае развіццё ва ўзаемадзеянні з сусветнай эканамічнай сістэмай;
  • Філасофска-светапоглядныя перадумовы і логіка-метадалагічныя падставы грамадскага прагрэсу і сацыяльнай устойлівасці, развіцця асобы, культуры, адукацыі, фармавання ідэалогіі беларускага грамадства;
  • Тэарэтычныя праблемы развіцця культуры. Філасофска-светапоглядныя перадумовы сацыяльнага прагрэсу;
  • Праблемы выхавання і адукацыі грамадзяніна, заснаваныя на базавых палажэннях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Выніковасць

Год

Колькасць навукова-даследчых тэм

2009
177
2008
169
2007
177
2006
181
2005
2

Навуковыя і навукова-метадычныя публікацыі и

У 2009 годзе апублікаваны 4 манаграфіі, 199 вучэбна-метадычных выданняў, 3 зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, 176 артыкулаў у рэцэнзуемых выданнях, 566 тэзісаў дакладаў. Праведзены 3 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.

У 2008 годзе апублікаваны 2 манаграфіі, 156 навучальных дапаможнікаў, 2 зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, 173 навуковыя артыкулы, 375 тэзісаў дакладаў. Абаронены 3 дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата навук. Праведзены 2 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.

У 2007 годзе апублікаваны 4 манаграфіі, 47 навучальных дапаможнікаў, 5 зборнікаў матэрыялаў навуковых канферэнцый, 159 навуковых артыкулаў, 351 тэзіс дакладаў. Абаронены 4 дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата навук. Праведзены 5 міжнародных навукова-практычных канферэнцыі.

У 2006 годзе апублікаваны 2 манаграфіі, 20 навучальных дапаможнікаў, 3 зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, 145 артыкулаў, 317 тэзісаў дакладаў. Праведзены 3 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.

У 2006 годзе апублікаваны 2 манаграфіі, 20 навучальных дапаможнікаў, 3 зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, 145 артыкулаў, 317 тэзісаў дакладаў. Праведзены 3 міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.

Вынікі навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і тэхналагічных работ

Пададзена заяўка на карысную мадэль № и 20090149 ад 2009.02.27 «Прылада для паскораных выпрабаванняў швейных іголак», аўтар Благадарны В.М., д.т.н., прафесар.

Пададзена заяўка на карысную мадэль № и 20090202 ад 2009.03.17 «Тэлескапічны генератар для распылення аэразолі ў закрытым памяшканні», аўтар Благадарны В.М., д.т.н., прафесар.

Завершана работа над тэмай па заданні БРФФД «Распрацоўка і даследаванне працэсаў фінішнай апрацоўкі паверхняў дэталяў машын, умацаваных газатэрмічнымі ахоўнымі пакрыццямі шляхам уздзеяння механічных, электрычных і магнітных энергій». (Навуковы кіраўнік: Нярода М.У.) У выніку працы над тэмай выкананы цэлы шэраг даследаванняў. Выраблены і ўкаранёны вопытна-прамысловыя ўстаноўкі для магнітна-электрычнага шліфавання. Атрыманы аптымальныя рэжымы апрацоўкі газатэрмічных ахоўных пакрыццяў. Праведзена камп'ютарная аптымізацыя тэхналагічных рэжымаў магнітна-электрычнага шліфавання газатэрмічных ахоўных пакрыццяў. Распрацавана матэматычная мадэль працэсу апрацоўкі. Вывучана перспектыва далейшага развіцця і практычнага выкарыстання атрыманых вынікаў.

У рамках ДПАФД «Высокаэнергетычныя, ядзерныя і радыяцыйныя тэхналогіі» праводзіліся даследаванні па заданні 3.34 «Даследаванне ўплыву моцнага электрамагнітнага поля на структуру і фазавы склад высоканагружаных сталёвых вырабаў з мэтай распрацоўкі спосабаў павышэння іх эксплуатацыйных уласцівасцей» (навуковы кіраўнік: Аліфанаў А.В., доктар тэхнічных навук) укаранёна ўстаноўка для ўмацавання металічных вырабаў на прадпрыемстве РУВП «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній». Асноўнай мэтай стварэння гэтай устаноўкі з'яўляецца вывучэнне механізму ўплыву моцнага электрамагнітнага поля на структуру і фазавы склад высоканагружаных сталёвых вырабаў.

Па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў вядзецца праца на тэму «Структурна-функцыянальная трансфармацыя біёты поймавых экасістэм малых рэк пры антрапагенным ўздзеянні», дагавор № Б08-185, № дзяржрэгістрацыі 20082071, дата рэгістрацыі 2008.8.11, на перыяд 2008 — 2010 гг. Навуковы кіраўнік: Рындзевіч С.К., к.біял.н., дацэнт.

Па заданні 1.22 ДПАФД «Высокаэнергетычныя тэхналогіі» вядзецца праца над праектам «Даследаванне ўплыву моцнага электрамагнітнага поля на структуру і фазавы склад высоканагружаных сталёвых вырабаў з мэтай распрацоўкі спосабаў павышэння іх эксплуатацыйных уласцівасцей», на перыяд 2009 — 2010 гг. Навуковы кіраўнік: Аліфанаў А.В., д.т.н., прафесар.

Па заданні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта вядзецца праца над тэмай «Даследаванне энергазберагальных тэхналогій вырошчвання азімага ячменю і соі для глебава-кліматычных умоў паўднёвай часткі Рэспублікі Беларусь». Навуковы кіраўнік: Качурка В.І., д.с-г.н., прафесар.

Па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў вядзецца праца над тэмай «Цвёрдакрылыя насякомыя ў гнёздах водных і каляводных птушак на тэрыторыі Перадпалескай і Палескай правінцый Беларусі», дагавор № Б09М-047, на перыяд 2009 — 2011 гг. Навуковы кіраўнік: Лундышаў Д.С.

Па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў (у рамках праграмы НАВУКА-2007М) вядзецца праца на тэму «Распрацоўка і даследаванне працэсаў фінішнай апрацоўкі паверхняў дэталяў машын, ўмацаваных газатэрмічнымі ахоўнымі пакрыццямі шляхам уздзеяння механічных, электрычных і магнітных энергій»; № дзяржрэгістрацыі 20071700, дата рэгістрацыі 06.07.2007, на перыяд 2007 — 2009 г . г.

Праведзены даследаванні ўплыву тэхналагічных рэжымаў магнітна-электрычнага шліфавання на цеплаўтварэнне ў зоне апрацоўкі газатэрмічных ахоўных пакрыццяў. Вывучаны спосабы апрацоўкі ўмацаваных паверхняў у электрычных і магнітных палях. Спраектавана вопытна-прамысловая ўстаноўка на базе гарызантальна-фрэзернага станка НГФ-100. Распрацаваны прылады для магнітна-электрычнага шліфавання (МЭШ) цыліндрычных паверхняў.

Пададзена заяўка на вынаходніцтва, № а 20070071 ад 2007.01.26. Спосаб шліфавання газатэрмічных ахоўных пакрыццяў.

Праведзены даследаванні па апрацоўцы газатэрмічнага пакрыцця СР-4 магнітна-электрычным шліфаваннем. Даследаваны тэхналагічныя рэжымы МЭШ паверхняў наплаўленых сормайтам ГН1 і фераборам ФБ-17. Атрыманы матэматычныя залежнасці і разлічаны аптымальныя рэжымы апрацоўкі.

Падрыхтаваны камплект дакументаў і выраблена эксперыментальная ўстаноўка на базе заточнага станка мадэлі 3ЕБ42Е на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе ЗАТ «Атлант».

Завершана навукова-даследчая работа «Захаванне біяразнастайнасці і развіцця экатурызму ў старадаўніх парках Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці» (навуковы кіраўнік — Рындевич З.К., к.б.н., дацэнт). У ходзе даследавання вывучаны 14 старадаўніх паркаў Баранавіцкага раёна. Упершыню была праведзена інвентарызацыя відавога складу расліннага і жывёльнага свету паркавых экасістэм, праведзена картаванне і складзены схемы паркаў, падрыхтаваны гісторыка-культурныя характарыстыкі паркавых ансамбляў.

У складзе фаўны паркаў зафіксаваны 263 віды раслін, 6 відаў грыбоў і 637 відаў жывёл. Упершыню для фаўны рэспублікі зафіксаваны 4 віды насякомых: Aleochara sparsa Heer, Atheta incognita Scarp, Euglenes oculatus (Pancer), Polymerus holosericeus Hahl. Выяўлены новыя месцы пражывання дзесяці відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і дзесяці відаў, якія патрабуюць прафілактычнай аховы.

Выпрацаваны рэкамендацыі па эксплуатацыі, ахове, аднаўленню і выкарыстанню старадаўніх паркаў Баранавіцкага раёна. Распрацаваны маршруты экалагічных сцежак для 7 паркаў, якія характарызуюцца найбольшай біяразнастайнасцю.

Матэрыялы даследавання перададзены ў гаррайінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У межах навукова-даследчай працы «Распрацоўка, апрабацыя і ўкараненне метадычных рэкамендацый па парадку бухгалтарскага ўліку аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь на 2006-2008 гады» (навуковы кіраўнік — к.э.н. Жыткевіч Г.Я.) вывучэнне дадзенага пытання дазволіла канстатаваць, што існуючы парадак уліку нематэрыяльных актываў часта прыводзіць да скажэння фактычнага стану спраў у частцы уліку аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і сведчыць пра адсутнасць зацікаўленасці ў суб'ектаў гаспадарання ў пастаноўцы названых аб'ектаў на ўлік.

Даследавана мэтазгоднасць і прапанаваны падыходы да методыкі ўліку і ацэнкі чалавечага капіталу ў Рэспубліцы Беларусь.

Даследаваны праблемы уліку этапаў НДВКР і прапанаваны падыходы да іх вырашэння.

У межах навукова-даследчай працы «Распрацоўка канцэпцыі і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Баранавіцкага рэгіёну на аснове найбольш эфектыўнага выкарыстання яго інвестыцыйнага патэнцыялу на 2006-2010 гг.» (навуковы кіраўнік — Платоненка А.І., к.э.н., дацэнт) былі распрацаваны тэарэтычныя асновы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну з улікам эфектыўнага выкарыстання яго рэсурснага, інавацыйнага і інвестыцыйнага патэнцыялу. У выніку даследаванняў праведзены аналіз сістэматызацыя айчыннага і сусветнага вопыту сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну. Распрацаваны канцэптуальны падыход да прагназаванні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.

 

  напісаць ліст Установа адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт"
225404 Брэсцкая вобласть, г.Баранавічы, ул. Войкава 21
2005-2012© АІТ