английская версия русская версия беларусская версия
 
СТУДЭНТУ
 
ПРАВІЛЫ ЎНУТРАНАГА РАСПАРАДКУ
ЗАБЯСПЕЧАНАСЦЬ ІНТЭРНАТАМІ
УЗОРЫ СТУДЭНЦКІ ЗАЯЎ

 

 

 

   
   

Галоўная
  Студэнту
      Забяспечанасць інтэрнатамі

 
    ЗАБЯСПЕЧАНАСЦЬ ІНТЭРНАТАМІ
 

Ва ўніверсітэце ствараюцца неабходныя ўмовы для навучання і пражывання студэнтаў: маецца тры уласныя інтэрнаты, адно памяшканне арандуецца, у іх пражывае 940 студэнтаў.

31.08.2006 года здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат № 1 па вул.Убарэвіча, 20, у якім пражывае 179 студэнтаў. Інтэрнат блокавага тыпу, у кожным блоку пражывае 5 чалавек (два пакоі на 2 і 3 чалавекі). Блок цалкам укамплектаваны мэбляй, маецца кухня, абсталяваная мэбляй і халадыльнікам, санвузел і ванны пакой. На цокальным паверсе размешчаны трэнажорная зала з пакоямі для распранання і душавымі, шэйпінг зала, трэнерскі пакой, камера захоўвання, пральны і сушыльны пакоі.

30.09.2007 года здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат № 2 па вул. Убарэвіча, 18, у якім пражывае 508 студэнтаў. Інтэрнат блокавага тыпу, у кожным блоку пражывае 5 чалавек (два пакоі на 2 і 4 чалавекі). Блокі ўкамплектаваны, гэтак жа, як і ў інтэрнаце № 1. На цокальным паверсе размешчаны трэнажорная зала з пакоямі для распранання і душавымі, трэнерскі пакой, пральны і сушыльны пакоі. Інтэрнат забяспечаны блокам бытавога абслугоўвання, у якім знаходзіцца буфет і ізалятар.

10.10.2008 года здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат № 3 па вул. Убарэвіча, 22, у якім пражывае 435 студэнтаў. Інтэрнат блокавага тыпу, у кожным блоку пражывае 6 чалавек (два пакоі на 2 і 4 чалавекі). Блокі таксама ўкамплектаваны ўсім неабходным, як і інтэрнаты № 1, 2. На цокальным паверсе размешчаны трэнажорная зала з пакоямі для распранання і душавымі, трэнерскі пакой, пральны і сушыльны пакоі. Інтэрнат абсталяваны танцавальнай залай для рэпетыцый мастацкай самадзейнасці і правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў.

На тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка знаходзіцца інтэрнат № 4 (вул. Войкава, 21) калідорнага тыпу, на 110 месцаў, у якім пражываюць толькі дзяўчыны.

 

 

  напісаць ліст Установа адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт"
225404 Брэсцкая вобласть, г.Баранавічы, ул. Войкава 21
2005-2012© АІТ