.

  ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР

(у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па за-явах грамадзян»)

 

  • Узоры заяў знаходзяцца ў аддзеле дакументацыйнага забеспячэння (АДЗ). Заявы павінны быць зарэгістраваны ў аддзеле дакументацыйнага забеспячэння ўніверсітэта.
    Адрас: вул. Войкава, 21, адміністрацыйны корпус № 1, каб. 103, тэл. 66 53 73. Адказныя за рэгістрацыю — Жынкіна А. С., інспектар АДЗ; Шакірава А. С., інспектар АДЗ.
  • Іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, могуць прадастаўляцца па запыце ўніверсітэта, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.
    Ад грамадзяніна могуць быць запатрабаваны дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы, калі з заявай звяртаецца прадстаўнік зацікаўленай асобы, а таксама іншыя дакументы ў выпадках, указаных у пункце 2 артыкула 15 Закона Рэспублікі Бе-ларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».
  • У выпадку поўнага вызвалення грамадзяніна ў адпаведнасці з заканадаўствам ад унясення платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, грамадзянін замест дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, прадстаўляе дакумент, што пацвярджае права на вызваленне або частковае вызваленне ад аплаты.
  • У выпадку, калі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якая ў адпаведнасці з гдадзеным пералікам павінна ажыццяўляцца бясплатна, патрабуецца запыт дакументаў і (або) звестак ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, за выдачу якіх прадугледжана плата, і грамадзянамі не прадстаўлены такія дакументы і (або) звесткі самоастойна, грамадзяне аплачваюць выдачу запытаных дакументаў і (або) звестак.

Аплату за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры можна зрабіць:

  • у касе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» па адрасе: вул. Вой-кава, 21. Час работы з 9.00 да 13.00, з 16.30 да 17.00;
  • а таксама па месцы жыхарства заяўніка.

Банкаўскія рэквізіты ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»:

УНП 200166687 ОКПО 05896596
Нумар рахунку BY52 AKBB 3632 9118 6004 8130 0000
ААБ «Беларусбанк» філіял 802, код 245

Электронны адрас універсітэта barsu@brest.by
Афіцыйны сайт універсітэта www.barsu.by

Інфармацыя аб рабоце з грамадзянамі на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно» размешчана на стэндах у карпусах універсітэта:

  • адміністрацыйны корпус № 1 (вул. Войкава, 21)
  • корпус факультэта педагогікі і псіхалогіі (вул. Паркавая, 62)
  • корпус інжынернага факультэта (вул. Паркавая, 62)
  • корпус факультэта славянскіх і германскіх моў (вул. Паркавая, 62)
  • корпус Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (вул. Маякоўскага, 11)

Пісьмовыя, электронныя звароты грамадзян прымаюцца ў аддзеле дакументацыйнага забеспячэння. Адрас: вул. Войкава, 21, адміністрацыйны корпус № 1, каб. 102, тэл. 66 53 73.
Адказны за рэгістрацыю — Лауш Н.А., начальнік АДЗ.

Рэжым работы структурных падраздзяленняў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:

Час работы: з 8.30 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00.
Выхадныя дні – субота, нядзеля.
У перадсвяточныя дні працоўны дзень скарочаны на 1 гадзіну.