УНИВЕРСIТЭТ

2008 год – знамянальная дата ў гісторыі нашага маладога ўніверсітэта. 11 чэрвеня ў Геральдычным савеце пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшлі рэгістрацыю эмблема, сцяг і нагрудны знак аб заканчэнні ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». Зараз БарДУ – шосты ўніверсітэт краіны, які мае сваю ўласную сімволіку, зарэгістраваную ў Геральдычным савеце пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Сімволіка ўніверсітэта

На эмблеме, што мае форму разгорнутага скрутка, размешчана стылізаваная выява бусла, крылы якога прадстаўлены ў выглядзе разгорнутай кнігі. Птушка імкнецца ўверх, што сімвалізуе рух на шляху да зразумення новых ведаў, навуку, вучобу. У верхняй левай, найбольш ганаровай частцы эмблемы знаходзіцца арнаментальная выява васілька, якая дэманструе прыналежнасць універсітэта да Рэспублікі Беларусь.

Эмблема размешчана на шчыце, які мае абрысы, набліжаныя да так званай французскай формы.

Сцяг і нагрудны знак спраектаваны на аснове геральдычнага знака – эмблемы, з выкарыстаннем яго асноўных элементаў і кветак.

   

ГИМН БАРАНОВИЧСКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ