Дэкан факультэта
Дэкан факультэта
Круглякова Наталля Мікалаеўна

Лінгвістычны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў па групах спецыяльнасцяў у галіне педагагічных і лінгвістычных навук. Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца установы дашкольнай, агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, розныя тыпы навучальных устаноў і іншыя арганізацыі.

За час навучання студэнты атрымліваюць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку ў адпаведнасці з прафесійнай падрыхтоўкай спецыяліста.

Агульная колькасць студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў складае больш за 640 чалавек. У навучальным працэсе прымаюць удзел звыш 70 кваліфікаваных выкладчыкаў, у тым ліку носьбіты мовы (валанцёры з КНР і інш.), якія забяспечваюць іншамоўную падрыхтоўку будучых спецыялістаў.

На базе ўстаноў адукацыі г. Баранавічы дзейнічаюць філіялы кафедр факультэта. Рэалізуюцца дагаворы аб супрацоўніцтве з кафедрамі ўніверсітэтаў Расійскай Федэрацыі і Украіны, вядзецца супрацоўніцтва з інстытутам імя Гётэ (Мінск), наладжваюцца кантакты з замежнымі ўстановамі адукацыі.

У распараджэнні студэнтаў – лінгафонныя кабінеты, мультымедыйныя комплексы, камп’ютарныя класы, спадарожнікавае тэлебачанне. Маецца багатая відэатэка на замежных мовах, забяспечаны выхад у сетку Інтэрнэт.

Кожны год умацоўваецца матэрыяльная база факультэта. Набываецца новае абсталяванне. У бібліятэцы і чытальнай зале прадстаўлены шырокі спектр вучэбнай і мастацкай літаратуры, газет і часопісаў на замежных мовах.

На факультэце працуе клуб «Паліглот», дзе ўсім студэнтам даецца магчымасць вывучаць англійскую, нямецкую, польскую, іспанскую і французскую мовы.

У структуру факультэта ўваходзяць тры кафедры:

На кафедрах факультэта функцыянуюць студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя і студэнцкія навукова-даследчыя гурткі. Лепшыя работы студэнтаў штогод прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў і міжнародныя конкурсы. Студэнты факультэта маюць магчымасць апрабацыі сваіх даследаванняў шляхам удзелу ў навуковых мерапрыемствах (канферэнцыі, форумы, фестывалі, выставы і інш.).

На факультэце распрацавана і дзейнічае сістэма выхаваўчай работы, мэтай якой з’яўляецца фарміраванне грамадзянскай, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры, здаровага ладу жыцця. Органам студэнцкага самакіравання на факультэце выступае студэнцкі савет.

Спецыяльнасці лінгвістычнага факультэта

Спецыяльнасць 1-21 06 01-01 Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)
Спецыялізацыі: 1-21 06 01-01 02 «Краіназнаўства»; 1-21 06 01-01 07 «Беларуская мова і літаратура»
Кваліфікацыя: лінгвіст; выкладчык дзвюх замежных моў (англійская, нямецкая або англійская, кітайкая)

Аб’екты прафесійнай дзейнасці

Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца адукацыйны і выхаваўчы працэсы ва ўстановах адукацыі рознага тыпу; інтэлектуальнае, маральнае, творчае развіццё асобы навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі; замежныя мовы і культуры; тэорыя вывучаемых замежных моў; навуковыя даследаванні па лінгвістычных і лінгвадыдактычных напрамках; спосабы, метады, сродкі, віды і прыёмы апасродкаванай міжкультурнай камунікацыі ў розных сферах.

Сферы прафесійнай дзейнасці

  • навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук;
  • дзейнасць па вусным і пісьмовым перакладзе;
  • адукацыя.

Віды прафесійнай дзейнасці

Спецыяліст павінен быць кампетэнтны ў наступных відах дзейнасці:

  • арганізацыйна-кіраўнічая;
  • вытворча-практычная (выкладчыцкая);
  • навукова-даследчая;
  • інавацыйная;
  • выхаваўчая;
  • вучэбна-метадычная;
  • інфармацыйна-аналітычная.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі I ступені:5 гадоў.

Спецыяльнасць 1-02 03 06 Замежныя мовы (нямецкая, англійская)
Кваліфікацыя: выкладчык

Аб’екты прафесійнай дзейнасці

Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца адукацыйны і выхаваўчы працэсы; інтэлектуальнае, маральнае, творчае развіццё асобы навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі; замежныя мовы і культуры; тэорыя вывучаемых замежных моў.

Сфера прафесійнай дзейнасці

  • адукацыя.

Віды прафесійнай дзейнасці

Спецыяліст павінен быць кампетэнтны ў наступных відах дзейнасці:

  • арганізацыйна-кіраўнічая;
  • выкладчыцкая;
  • выхаваўчая;
  • вучэбна-метадычная;
  • навукова-даследчая;
  • інавацыйная.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі I ступені: 4 гады.

Спецыяльнасць 1-02 03 08 Замежная мова (англійская)
Кваліфікацыя: выкладчык

Аб’екты прафесійнай дзейнасці

Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца адукацыйны і выхаваўчы працэсы; інтэлектуальнае, маральнае, творчае развіццё асобы навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі; замежныя мовы і культуры; тэорыя вывучаемых замежных моў.

Сфера прафесійнай дзейнасці

  • адукацыя.

Віды прафесійнай дзейнасці

Спецыяліст павінен быць кампетэнтны ў наступных відах дзейнасці:

  • арганізацыйна-кіраўнічая;
  • выкладчыцкая;
  • вучэбна-метадычная;
  • выхаваўчая;
  • навукова-даследчая;
  • інавацыйная.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі I ступені: 4 гады.

Спецыяльнасць 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)
Кваліфікацыя: выкладчык

Аб’екты прафесійнай дзейнасці

Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца сістэма агульнай сярэдняй адукацыі; педагагічныя працэсы; навукова-метадычнае забеспячэнне; педагагічныя інавацыі; адукацыйныя тэхналогіі.

Сфера прафесійнай дзейнасці

  • сярэдняя адукацыя.

Віды прафесійнай дзейнасці

Спецыяліст павінен быць кампетэнтны ў наступных відах дзейнасці:

  • навучальная;
  • выхаваўчая;
  • развіццёвая;
  • каштоўнасна-арыентаваная.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі I ступені: 4 гады.

Спецыяльнасць 1-02 03 04 Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)
Кваліфікацыя: выкладчык

Аб’екты прафесійнай дзейнасці

Аб’ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца адукацыйныя адносіны ў цэласным педагагічным працэсе, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы, накіраваныя на фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў, уласцівасцяў асобы навучэнцаў.

Сфера прафесійнай дзейнасці

  • сярэдняя адукацыя.

Віды прафесійнай дзейнасці

Спецыяліст павінен быць кампетэнтны ў наступных відах дзейнасці:

  • навучальная;
  • выхаваўчая;
  • развіццёвая;
  • каштоўнасна-арыентаваная.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі I ступені: 4 гады.

 

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Круглякова Наталля Мікалаеўна
Тэлефон:
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ