Дырэктар 
Прыступа-Юнік Ірына Баляславаўна

Ляхавіцкі аграрны каледж спалучае ў сабе элементы сучаснасці і традыцыяналізму папярэдніх пакаленняў. Важна, каб дасягненні папярэднікаў не сціраліся з памяці, а малодшыя супрацоўнікі і навучэнцы змаглі даведацца пра лёс і слаўныя справы сваіх старэйшых калегаў, а таксама ўсёй навучальнай установы. Гэта тым больш важна, таму што будучыня бярэ пачатак у гісторыі, а новыя гады, ствараючы будучыню, абапіраюцца на падмурак існуючага вопыту.

Ляхавіцкі аграрны каледж (на момант стварэння, 12 жніўня 1957 г., — ветэрынарны тэхнікум) пачаў адлік сваіх гадоў у горадзе, які яшчэ не адышоў ад наступстваў вайныі не меў да гэтага традыцый сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Развіццё навучальнай установы было абумоўлена патрэбамі краіны і рэгіёна. Яго стварылі практычна з нічога. Арганізаваны ў Ляхавічах цэнтр сельскагаспадарчай навукі праходзіў адзін за адным этапы станаўлення, прырастаў структурнымі падраздзяленнямі, павялічваючы навуковы і даследчы патэнцыял, пашыраў спектр спецыяльнасцяў. Усё гэта адбывалася ў няпросты час шматлікіх перамен, на пераломе стагоддзяў і тысячагоддзяў.

У новае, XXI стагоддзе, каледж увайшоў як ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На працягу існавання каледжа было падрыхтавана больш за 15 000 выпускнікоў-аграрыяў. Многія з іх дасягнулі значных вынікаў у кіруючай і гаспадарчай дзейнасці. Нас ведаюць далёка за межамі Брэсцкай вобласці і нават Рэспублікі Беларусь. Значны ўклад унесла ўстанова адукацыі ў павышэнне матэрыяльнай культуры вёскі, агранамічнай і жывёлагадоўчай гаспадаркі.

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Леніна, 64, 225372, г. Ляхавічы, Брэсцкая вобласць
Дырэктар:
Прыступа-Юнік Ірына Баляславаўна
Тэлефон:
+375 1633 6 04 01
Факс:
+375 1633 6 06 65

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ