ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
![]() |
Дырэктар інстытута Лундышаў Дзяніс Сяргеевіч кандыдат бiялагiчных навук, дацэнт |
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны 1 верасня 2009 года загадам рэктара № 361 от 26.08.2009 года на аснове рашэння савета ўніверсітэта і ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2009 № 17-17/133.
Падрабязная інфармацыя на сайце: http://ipk.barsu.by/
![]() |
Задачы інстытута:
У адпаведнасці з пэўнымі мэтамі і задачамі інстытут ажыццяўляе:
Інстытут рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых :
![]() |
Дадатковая адукацыя дарослых — від дадатковай адукацыі, накіраваны на прафесійнае развіццё слухача, стажора і задавальненне іх пазнавальных патрэбаў. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца прафесарска-выкладчыцкім складам кафедраў факультэтаў універсітэта, высокакваліфікаванымі спецыялістамі іншых устаноў адукацыі. Таксама для выкладання прыцягваюцца вядучыя спецыялісты і практычныя работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў рэгіёна.
Для арганізацыі адукацыйнага працэсу выкарыстоўваюцца 10 навучальных аўдыторый на 456 пасадачных месцаў, 3 камп’ютарныя класы на 35 рабочых месцаў, якія аб’яднаны ў лакальную сетку і маюць магчымасць выхаду ў Інтэрнэт, а таксама доступ да юрыдычных праграм «Бізнэс-Інфа».
![]() |
![]() |
Для правядзення навучальных заняткаў у групах павышэння кваліфікацыі па профілю «Тэхніка і тэхналогіі» накірункаў «Абсталяванне», «Ахова працы» маецца спецыялізаваная аўдыторыя, абсталяваная стэндамі, плакатамі, вітрынамі, мультымедыйнай апаратурай.
Абсталявана лекцыйная зала, аснашчаная інтэрактыўнай дошкай, дзе праводзяцца вычэбныя заняткі, навуковыя канференцыі, семінары, трэнінгі і іншыя мерапрыемствы.
Інстытут сумесна з цэнтрам дыстанцыйнага навучання БарДУ ажыццяўляе перападрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і студэнтаў апошніх двух курсаў дзённай формы атрымання адукацыі па завочнай дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі.
Мы прадастаўляем кожнаму магчымасць кіраваць сваёй будучыняй і развіццём сваёй асобы, дапамагаем стаць больш канкурэнтаздольным на рынку працы.
Адрас: | каб. 101, вул. Маякоўскага, 11, 225409 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл. |
Дырэктар: | Лундышаў Дзяніс Сяргеевіч |
Тэлефон (факс): | (0163) 42 16 86 |