Дэкан факультэта
Дэкан факультэта
Лабейка Вольга Анатольеўна
кандыдат эканамічных навук, дацэнт

Факультэт эканомікі і права ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў у галіне бухгалтарскага ўліку і аўдыту, маркетынгу, эканомікі і юрыспрудэнцыі. Выпускнікі факультэта могуць кампетэнтна ажыццяўляць прафесійную дзейнасць, эфектыўна вырашаць вытворчыя задачы, канкурыраваць на рынку працы.

Навучанне студэнтаў і магістрантаў ажыццяўляюць 53 высокакваліфікаваныя спецыялісты з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу і работнікаў рэальнага сектара эканомікі. Кадравы патэнцыял факультэта эканомікі і права складае 4 дактары навук, 26 кандыдатаў навук, 23 старэйшых выкладчыкі.

У структуру факультэта эканомікі і права ўваходзяць чатыры кафедры:

На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка навучэнцаў на ўзроўні агульнай вышэйшай адукацыі па 6 спецыяльнасцях: «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Маркетынг», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Электронны маркетынг», «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці»; на ўзроўні паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1-25 80 01 «Эканоміка», прафілізацыі «Аналітычная эканоміка і кіраванне бізнесам». Колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце ў дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі, складае 893 чалавекі, а таксама 19 магістрантаў.

Неад'емнай часткай адукацыйнага працэсу на факультэце эканомікі і права з'яўляецца арганізацыя і выкананне прафесарска-выкладчыцкім складам фундаментальных, эксперыментальных навукова-даследчых работ і інавацыйных праектаў, накіраваных на вырашэнне навуковых задач, рэалізацыя навукова-даследчай работы навучэнцаў у рамках функцыянавання студэнцкіх навукова-даследчых аб'яднанняў. ведаў», «Навука. Закон. Практыка», юрыдычнай клінікі, кабінета крыміналістыкі.

У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці факультэта эканомікі і права ў нацыянальнай сістэме вышэйшай адукацыі, а таксама на міжнародным рынку адукацыйных паслуг вядзецца актыўная работа па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва з установамі адукацыі, навукі краін блізкага і далёкага замежжа (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Арэнбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Севастопальскі дзяржаўны ўніверсітэт, Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Г.Р. Дзяржавіна, РАНХіГС пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Валагодскі дзяржаўны ўніверсітэт, Палтаўскі ўніверсітэт эканомікі і гандлю, Інстытут сацыяльна-эканамічных даследаванняў народанасельніцтва Расійскай Федэрацыі акадэміі навук і інш.).

Спецыяльнасці факультэта эканомікі і права

ПАГЛЫБЛЕНАЯ ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ

Спецыяльнасць 7-06-0311-01 Эканоміка

Ступень: магістр.

Віды прафесійнай дзейнасці:

  • навукова-даследчая;
  • навукова-педагагічная і вучэбна-метадычная;
  • праектна-эканамічная;
  • інавацыйная;
  • аналітычная;
  • экспертна-кансультацыйная.

Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці магістранта з'яўляюцца: паводзіны гаспадарчых агентаў, іх выдаткі і вынікі, якія функцыянуюць рынкі, фінансавыя і інфармацыйныя плыні, вытворчыя, інфармацыйныя, адукацыйныя і навукова-даследчыя працэсы.

Выпускаючая кафедра – кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная.

АГУЛЬНАЯ ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ

Спецыяльнасць 6-05-0411-01 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

Ступень: Бакалаўр.

Кваліфікацыя: Эканаміст.

Віды прафесійнай дзейнасці:

  • аўдытарская дзейнасць;
  • дзейнасць у галіне бухгалтарскага ўліку.

Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца прадугледжаныя заканадаўствам працэдуры, звязаныя з адлюстраваннем, кантролем, аўдытам і аналізам гаспадарчых аперацый з актывамі, абавязацельствамі, капіталам, разлікамі, даходамі і расходамі ў сістэме бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.

Выпускаючая кафедра – кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Спецыяльнасць 6-05-0718-01 Інжынерная эканоміка

Ступень: Бакалаўр.

Кваліфікацыя: Інжынер. Эканаміст.

Віды прафесійнай дзейнасці:

  • эканамічная;
  • вытворча-тэхналагічная;
  • праектная;
  • арганізацыйна-кіраўнічая;
  • навукова-інавацыйная.

Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца эканамічная івытворча-гаспадарчая дзейнасць арганізацый розных галін нацыянальнайэканомікі, іх структурных падраздзяленняў і інш.

Выпускаючая кафедра – кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Спецыяльнасць 6-05-0611-04 Электронная эканоміка

Ступень: Бакалаўр.

Кваліфікацыя: Праграміст. Эканаміст.

Падрыхтоўка выпускніка па спецыяльнасці «Электронны маркетынг» забяспечвае атрыманне прафесійнай кваліфікацыі «маркетолаг-праграміст».

Віды прафесійнай дзейнасці:

  • аптовы гандаль, за выключэннем гандлю аўтамабілямі і матацыкламі;
  • раздробны гандаль, за выключэннем гандлю аўтамабілямі і матацыкламі;
  • камп'ютарнае праграмаванне, кансультацыйныя і іншыя спадарожныя паслугі;
  • дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання;
  • навуковыя даследаванні і распрацоўкі;
  • рэкламная дзейнасць і вывучэнне кан'юнктуры рынку;
  • вышэйшую і пасярэднюю адукацыю.

Аб'екты прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца вэб-парталы і вэб-сайты; пошукавыя сістэмы; рэклама ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт; базы даных; прыкладное праграмнае забеспячэнне; камп'ютэрныя тэхналогіі; рэкламныя матэрыялы; кан'юнктура рынку і грамадская думка; інтэрнэт-аўкцыёныаптовага і рознічнага гандлю.

Выпускаючая кафедра – кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Спецыяльнасць 6-05-0421-01 Правазнаўства

Ступень: Бакалаўр.

Кваліфікацыя: Юрыст.

Віды прафесійнай дзейнасці:

  • дзейнасць у галіне права;
  • навуковыя даследаванні і распрацоўкі;
  • дзейнасць па правядзенні расследаванняў;
  • дзяржаўнае кіраванне; абаронная дзейнасць.

Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца: грамадскія адносіны ў сферы стварэння і рэалізацыі прававых норм, забеспячэння законнасці і правапарадку; навуковыя даследаванні ў галіне дзяржавы і права; адукацыйныя адносіны ў галіне права.

Выпускаючая кафедра – кафедра грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін.

Форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная, завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Спецыяльнасць 6-05-0421-03 Эканамічнае права

Ступень: Бакалаўр.

Кваліфікацыя: Юрыст.

Віды прафесійнай дзейнасці:

  • дзейнасць у галіне права;
  • навуковыя даследаванні і распрацоўкі;
  • дзейнасць па правядзенні расследаванняў;
  • дзяржаўнае кіраванне.

Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца: грамадскія адносіны ў сферы стварэння і рэалізацыі прававых норм, забеспячэння законнасці і правапарадку; навуковыя даследаванні ў галіне дзяржавы і права; адукацыйныя адносіны ў галіне права.

Выпускаючая кафедра – кафедра грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Спецыяльнасць 6-05-0412-04 Маркетынг

Ступень: Бакалаўр.

Кваліфікацыя: Маркетолаг. Эканаміст.

Віды прафесійнай дзейнасці:

  • аптовы гандаль, за выключэннем гандлю аўтамабілямі і матацыкламі;
  • раздробны гандаль, за выключэннем гандлю аўтамабілямі і матацыкламі;
  • складаванне і дапаможная транспартная дзейнасць;
  • фінансавыя паслугі, акрамя страхавання і дадатковага пенсійнага забеспячэння;
  • навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук;
  • рэкламная дзейнасць і вывучэнне кан'юнктуры рынку;
  • турыстычная дзейнасць;
  • экскурсійнае абслугоўванне;
  • міжнародная дзейнасць;
  • вышэйшую і пасярэднюю адукацыю;
  • іншыя віды прафесійнай дзейнасці ў адпаведнасці з АКРБ 005-2011 адпаведна: 49, 50, 51, 53, 581, 591, 60, 6312, 6391, 6399, 66, 702, 79909, 823,90.

Аб'екты прафесійнай дзейнасці спецыяліста адносіны, якія ўзнікаюць пры распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі дзейнасці арганізацыі (прадпрыемства) на рынку, выкананні эканамічнай, арганізацыйна-кіраўніцкай, праектна-даследчай, навуковай і іншых відаў дзейнасці ў галіне маркетынгу.

Выпускаючая кафедра – кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі.

Форма атрымання адукацыі: завочная, завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Лабейка Вольга Анатольеўна
Тэлефон:
+375 163 66 94 77
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ