УНИВЕРСIТЭТ

БарДУ сёння – гэта:

  • 3 088 студэнтаў асвойваюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі;
  • 24 спецыяльнасці агульнай вышэйшай адукацыі, 3 спецыяльнасці паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура), навукова-арыентаваная адукацыя (аспірантура);
  • 4 факультэты (інжынерны, педагогікі і псіхалогіі, лінгвістычны, эканомікі і права), Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, адасобленае падраздзяленне «Ляхавіцкі аграрны каледж», Цэнтр турэцкай мовы і культуры, спецыялізаваны кабінет «Клас Канфуцыя», Лабараторыя «Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця», Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»;
  • 14 кафедраў, 26 філіялаў кафедраў;
  • 8 навукова-даследчых лабараторый, 11 студэнцкіх навукова-даследчых аб'яднанняў;
  • 77 спецыялізаваных лабараторый, кабінетаў, майстэрняў, камп'ютэрных класаў;
  • 15 штогадовых навукова-практычных мерапрыемстваў;
  • 8 навукова-перыядычных выданняў;
  • 195 дагавораў аб міжнародным супрацоўніцтве з установамі вышэйшай адукацыі і навуковымі арганізацыямі краін блізкага і далёкага замежжа;
  • 12 творчых калектываў, 5 з якіх удастоены звання «Народны аматарскі калектыў»;
  • 9 спартыўных секцый і груп здароўя;
  • больш за 350 мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай, культурна-асветніцкай і спартыўнай накіраванасці, а таксама 22 праекты, што рэалізуюцца на працягу навучальнага года;
  • студэнцкі гарадок з 3 інтэрнатамі на 1 225 месцаў.

2019 год

Святкаванне пятнаццацігоддзя з моманту заснавання ўніверсітэта.

Адкрыты стэнд «Гонар універсітэта», які адлюстроўвае дасягненні студэнтаў у навукова-даследчым, грамадскім, культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта.

Адбылася юбілейная XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «САДРУЖНАСЦЬ НАВУК. БАРАНАВІЧЫ – 2019».

Праведзена I стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні».

Адбыўся I Баранавіцкі навукова-адукацыйны форум «Наватар-2019».

Праведзены X Юбілейны міжнародны моладзевы форум года «Я кажу "Так!"».

Званне «Ганаровы прафесар установы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт"» прысвоена А.А. Тозіку, кандыдату гістарычных навук, прафесару, дырэктару Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Калектыў БарДУ (П.І. Папко, І.С. Булыга, М.М. Матчэня) узнагароджаны дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак у намінацыі «Рэгіянальныя ініцыятывы ў сістэме бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі Рэспублікі Беларусь».

Экспазіцыя БарДУ ўзнагароджана дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках XVIII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ў рамках Года малой радзімы.

Аляксандр Бутрым, студэнт 3-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці «Фізічная культура», стаў чэмпіёнам сярод мужчын «Эліта» ў вагавой катэгорыі 52 кг на міжнародным турніры па боксе, прысвечаным Дню Перамогі.

2018 год

Пацверджана дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць віду – класічны ўніверсітэт.

Універсітэт увайшоў у ТОП-10 лепшых ВНУ сярод удзельнікаў III Міжнароднага навукова-прафесійнага конкурсу выкладчыкаў ВНУ «Фарміраванне кампетэнцый у прафесійнай адукацыі – 2018», арганізаванага Міжнародным цэнтрам навукова-даследчых праектаў у рамках праекта інтэлектуальнага развіцця маладых навукоўцаў.

Адкрыты музейна-экспазіцыйны комплекс універсітэта.

Створана навукова-практычная лабараторыя «Студэнцкі бізнэс-інкубатар».

Электронны навуковы зборнік «Эканамічныя тэндэнцыі» ўключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ).

Праект навукоўцаў універсітэта (У.У. Клімука, А.Г. Толкача, Я.Г. Шаповіча, А.В. Шаха) «Распрацоўка інфармацыйна-метадычнага забеспячэння прагназавання ўстойлівага развіцця рэгіёнаў (перыферыйных тэрыторый)» выйшаў у фінал рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, арганізаванага Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Беларускім інавацыйным фондам.

Праведзены першы конкурс інавацыйных праектаў, накіраваны на выяўленне лепшых інавацыйных праектаў, арыентаваных на практычнае прымяненне ў рэальным сектары эканомікі.

Праведзены першы конкурс «Лепшы замежны студэнт БарДУ».

Прысвоена першае званне «Ганаровы прафесар установы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт"» (А.С. Дзям'янчуку, доктару педагагічных навук, прафесару, рэктару Міжнароднага эканоміка-гуманітарнага ўніверсітэта імя акадэміка Сцяпана Дзям'янчука).

Падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена калектыву ўніверсітэта за шматгадовую выніковую працу па захаванні традыцый і папулярызацыю дасягненняў аматарскіх калектываў, садзейнічанне развіццю інавацыйных формаў моладзевага творчасці.

Адбыўся першы выпуск удзельнікаў адукацыйнай праграмы «Летняя школа рускай мовы» для замежных грамадзян.

Аляксей Дыкман і Карына Кобрын, удзельнікі інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Студэнцкая майстэрня інавацый», сталі пераможцамі ў спецыяльнай намінацыі «Нестандартны падыход у адукацыі» і ў анлайн-галасаванні ў намінацыі «Сацыяльная сфера» ў фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».

Створаны праект «Віртуальны ўніверсітэт», які дазваляе азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта дыстанцыйна.

Сяргей Мазур, студэнт інжынернага факультэта, стаў пераможцам Рэспубліканскай універсіяды па таэквандо.

Аляксандр Бутрым, студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі, стаў пераможцам Рэспубліканскай універсіяды па боксе.

2017 год

Пройдзена рэсертыфікацыя і атрыманы сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.

Калектыў універсітэта ўзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках работы ў 2016 годзе.

Дацэнт кафедры псіхалогіі Т.Я. Яцэнка стала лаўрэатам конкурсу 2016 года на лепшую кандыдацкую дысертацыю ў намінацыі «Гуманітарныя навукі». Тэма дысертацыі – «Фарміраванне сацыяльна-псіхалагічных кампетэнцый у будучых педагогаў у галіне дэвіктымізацыі навучэнцаў падлеткавага ўзросту»; навуковы кіраўнік Н.І. Аліфіровіч, дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Створаны Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным універсітэтам пры непасрэдным садзейнічанні дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ прафесара А.А. Тозіка.

Сектар навукова-метадычных рэсурсаў інклюзіўнай адукацыі ператвораны ў Рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі.

Студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел у XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы.

Экспазіцыя БарДУ ўзнагароджана дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за работу ў рамках XVII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Правільны прафесійны выбар – упэўненая будучыня маладога пакалення!».

Студыя эстраднай песні «Талент» пацвердзіла званне «народны аматарскі калектыў».

Дар'я Яцкевіч, студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі, заваявала залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу сярод юніёраў.

Сяргей Мазур, студэнт інжынернага факультэта, майстар спорту, заваяваў залаты медаль на міжнародным турніры па таэквандо «VILNUIS CAP TAEKWONDO 2017».

2016 год

Пачата падрыхтоўка ў сеткавай форме з установай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

Раман Шухно, студэнт інжынернага факультэта, старшыня Каардынацыйнага савета лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ, становіцца пераможцам I Рэспубліканскага конкурсу «Лідар года». 

Навукова-практычны часопіс «Веснік БарДУ» ўключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ). 

Створаны электронны навуковы зборнік «Эканамічныя тэндэнцыі».

Праекты студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў прызнаны лепшымі ў розных намінацыях Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года» (праект «Галасы за брамай часу» – у намінацыі «Лепшы валанцёрскі праект», праект «Жыць, каб любіць» – у намінацыі «Сацыяльнае валанцёрства»). 

Сяргей Мазур, студэнт інжынернага факультэта, прызнаны пераможцам Адкрытага кубка Рэспублікі Беларусь па таэквандо ў вагавай катэгорыі да 54 кг. 

Маладзёжны атрад аховы правапарадку «Альфа» ўзнагароджаны дыпломам за 1-е месца ў абласной спартакіядзе МААП «Моладзь на абароне правапарадку».

2015 год

Аляксандра Малаканава, студэнтка факультэта эканомікі і права, становіцца пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2014». 

Навукова-практычны часопіс «Веснік БарДУ» ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. 

Экспазіцыя БарДУ ўзнагароджана Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у час работы XVI Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі ў рамках святкавання Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. 

Маладзёжны атрад аховы правапарадку «Альфа» ўзнагароджаны граматай Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» за 1-е месца ў абласным конкурсе на лепшы атрад аховы правапарадку.

2014 год

Святкаванне дзесяцігоддзя з моманту заснавання ўніверсітэта. 

Пройдзена рэсертыфікацыя і атрыманы сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.

Адкрыта лабараторыя высокаэнергетычных метадаў умацавання пры падтрымцы Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Заснавана навукова-педагагічная школа «Навуковыя і тэхналагічныя асновы вытворчасці і ўмацавання высоканагружаных дэталяў машынабудавання і інструмента» (науковы кіраўнік – А.В. Аліфанаў).

Ажыццёўлены першы выпуск навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 05.02.07 Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі (Тэхнічныя навукі).

Здадзены ў эксплуатацыю блок № 6 і стадыён вучэбна-лабараторнага комплекса па вул. Паркавай.

2013 год

Пацверджана дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць віду – класічны ўніверсітэт і дзяржаўная акрэдытацыя па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі I ступені.

Экспазіцыя БарДУ ўзнагароджана Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ў рамках работы XV Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі «Я – грамадзянiн Беларусi».

Удзел у стварэнні Сеткі ўніверсітэтаў памежжа, куды ўвайшлі ўстановы вышэйшай адукацыі Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі.

Стварэнне сектара навукова-метадычных рэсурсаў інклюзіўнай адукацыі.

2012 год

Акрэдытацыя ў якасці навуковай арганізацыі.

Заснаваны навукова-практычны часопіс «Веснік БарДУ».

Адкрыты Цэнтр турэцкай мовы і культуры пад эгідай Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. 

Маладзёжны тэатр мініяцюр «Сафіт» пацвярджае званне «народны аматарскі калектыў».

Здадзены ў эксплуатацыю блокі № 1, № 3 і № 4 вучэбна-лабараторнага комплекса па вул. Паркавай.

2011 год

Атрыманы сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням якасці СТБ ISO 9001-2009.

Заснавана навукова-педагагічная школа ў галіне машынабудавання і машыназнаўства (навуковы кіраўнік – У.М. Благадарны).

Уступленне у кансорцыум у рамках міжнароднай праграмы Tempus.

Ажыццёўлены першы выпуск магістратуры па спецыяльнасці 1-08 80 06 Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.

Пачата падрыхтоўка на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1-36 80 03 Машынабудаванне і машыназнаўства.

Створана студэнцкае навуковае таварыства.

Студыі эстраднай песні «Талент» прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

2010 год

Пачата падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 05.02.07 Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі (Тэхнічныя навукі).

Пачата падрыхтоўка на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1-08 80 06 Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.

Інструментальны ансамбль «Музычны гасцінец» пацвердзіў званне «народны аматарскі калектыў».

Арганізавана інтэлектуальна-творчае аб’яднанне «Школа лідара “Творчы актывіст XXI стагоддзя”».

Здадзены ў эксплуатацыю блокі № 2 і № 5 вучэбна-лабараторнага комплексу па вул. Паркавай.

2009 год

Святкаванне пяцігоддзя з моманту заснавання ўніверсітэта. 

Створаны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. 

Заснавана першая навукова-педагагічная школа (навуковы кіраўнік – В.І. Качурка). Напрамак дзейнасці – распрацоўка і ўдасканаленне энергарэсурсазберагальных тэхналогій вырошчвання зернявых і некаторых зернебабовых культур.

Стартаваў першы міжнародны міжвузаўскі навукова-даследчы праект «Распрацоўка і ўкараненне інварыянтнай сістэмы маніторынгу дзейнасці вузаўскіх кафедр».

Атрыманы першы патэнт на карысную мадэль («Прыстасаванне для паскораных выпрабаванняў швейных іголак». Аўтары: В.У. Благадарная, У.М. Благадарны).

Адбыўся I Міжнародны навукова-практычны семінар «Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы».

Маладзёжнаму тэатру мініяцюр «Сафіт» прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

2008 год

Пройдзена акрэдытацыя на адпаведнасць тыпу – універсітэт 

Зацверджана сімволіка ўніверсітэта (лагатып, сцяг, нагрудны знак) у Геральдычным савеце пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Створаны гімн універсітэта. 

Ажыццёўлены першы прыём замежных грамадзян на факультэты дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі. 

Тэатру моды «Світа» прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

Уведзены ў эксплуатацыю інтэрнат № 2 па вул. Убарэвіча, 18.

2007 год

Адкрыты Цэнтр дыстанцыйнага навучання.

Ажыццёўлены прыём першых слухачоў на курсы рускай мовы для замежных грамадзян.

Факультэт замежных моў пачаў супрацоўніцтва з Фондам імя Роберта Боша (Германія).

Атрыманы першы патэнт на вынаходніцтва («Спосаб шліфавання газатэрмічнага ахоўнага пакрыцця». Аўтар: М.У. Нярода).

Створана харэаграфічная група «Імпрэза».

2006 год

Установа адукацыі «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» далучана да ўніверсітэта ў якасці адасобленага структурнага падраздзялення.

Пачата выкананне праектаў па заданнях Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў.

Уведзены факультатыўны курс турэцкай мовы на факультэце замежных моў. 

Адкрыты студэнцкі культурна-творчы цэнтр.

Жаночая валейбольная каманда «Атлант-БарДУ» заваявала тытул чэмпіёна Рэспублікі Беларусь.

Створаны спартыўны клуб па хакеі на траве «Тэкстыльшчык-БарДУ»

Створаны гісторыка-патрыятычны клуб «Памяць».

Здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат № 1 па вул. Убарэвіча, 20.

Пачата будаўніцтва вучэбна-лабараторнага комплекса па вул. Паркавай.

2005 год

Створаны факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Пачата выкананне праектаў па Дзяржаўнай праграме навуковых даследаванняў.

Адбылася I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «САДРУЖНАСЦЬ НАВУК. БАРАНАВІЧЫ – 2005».

Студэнцкія навукова-даследчыя работы ўпершыню прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў.

Створана студыя эстраднай песні «Талент».

За ўніверсітэтам замацаваны валейбольны клуб «Атлант-БарДУ».

Створана пярвічная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Пачата будаўніцтва комплексу інтэрнатаў на тэрыторыі студэнцкага гарадка.

2004 год

Універсітэт створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка № 293 ад 23 чэрвеня 2004 года «Аб стварэнні ўстановы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”». Рэктар – Васіль Іванавіч Качурка, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. 

У складзе ўніверсітэта: факультэты дзённай формы атрымання адукацыі (інжынерны, замежных моў, педагагічны, фінансава-прававы, давузаўскай падрыхтоўкі) і факультэты завочнай формы атрымання адукацыі (інжынерны, педагагічны, фінансава-прававы). На 28 кафедрах вучэбны працэс забяспечваюць 339 выкладчыкаў, у тым ліку 7 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук, навучаецца 5 655 студэнтаў.

Заключаны першы дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве (з сацыялагічным факультэтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта).

Выйшаў першы нумар студэнцкай малатыражнай газеты «Мой універсітэт».

Створаны пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі супрацоўнікаў і студэнтаў, маладзёжны атрад аховы правапарадку «Альфа», пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання «БРСМ».

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ