.

  РЭСУРСНЫ ЦЭНТР ІНКЛЮЗІЎНАЙ АДУКАЦЫІ

Рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі пачаў сваю дзейнасць з 1 лістапада 2017 г. на базе рэарганізаванага сектара навукова-метадычных рэсурсаў інклюзіўнай адукацыі.

Падрабязная інфармацыя на сайце:   http://inclusedu.barsu.by/

Цэнтр ажыццяўляе дзейнасць у наступных напрамках:

  • асветніцкая:
    праводзяцца семінары і трэнінгі па тэмах укаранення інклюзіўнай адукацыі;

  • метадычная і даследчыцкая:
    распрацоўваюцца і рэалізуюцца праграмы дадатковай адукацыі, накіраваныя на ўдасканаленне зместу адукацыі спецыялістаў педагагічнага профілю з улікам сучасных дасягненняў педагагічнай навукі і педагагічнай практыкі ў сферы інклюзіўнай адукацыі. Праводзяцца навуковыя даследаванні ўзроўню падрыхтаванасці студэнтаў і педагагічных работнікаў да працы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі;

  • кансультатыўная:
    праводзяцца кансультацыі ўсіх зацікаўленых арганізацый, спецыялістаў і грамадзян па пытаннях фарміравання інклюзіўнага асяроддзя ўстаноў адукацыі;

  • міжнароднае супрацоўніцтва:
    арганізуюцца абмеркаванні працэсу ўкаранення інклюзіўнай адукацыі з універсітэтамі-партнёрамі з замежных краін.

 

 

 

 

 

Адрас:
вул. Паркавая, 62, 225401 г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.
e-mail: