Дэкан факультэта
Дэкан факультэта
Понталеў Алег Уладзіміравіч
дацэнт, кандыдат тэхнічных навук

Інжынерны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку інжынерных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне машынабудавання і тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Навучанне вядзецца з улікам міжнародных тэндэнцый у інжынернай адукацыі.

Студэнты атрымліваюць глыбокую тэарэтычную падрыхтоўку па фундаментальных навуках, неабходны аб'ём ведаў па спецыяльных дысцыплінах.

У навучальным працэсе занята 62 выкладчыка з вялікім вопытам навуковай, педагагічнай і вытворчай працы. З іх 4 доктара навук і 22 кандыдаты навук.

Агульная колькасць студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыi інжынернага факультэта складае больш за 700 чалавек, сярод іх прадстаўнікі краін Расіі, Украіны, Узбекістана, Кіргізіі, Туркменіі, а таксама краін Афрыкі.

Падрыхтоўка студэнтаў I ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца па 6 спецыяльнасцях, II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці 1-36 80 02 Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі (аспірантура) па спецыяльнасці 05.02.07 - тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі.

Інжынерны факультэт падтрымлівае супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Баранавіцкага рэгіёну і Рэспублікі Беларусь. Базавымі для факультэта з'яўляюцца вядучыя прамысловыя прадпрыемствы – ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Баранавіцкі завод гандлёвага машынабудавання», Станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант», ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў», СЗАТ «БелДжы», УП «Ніва-Холдынг», ЗАТ «Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю», EpolSoft, Epam Systems і інш., дзе студэнты праходзяць вучэбную, вытворчую і пераддыпломную практыкі, а іх вядучыя спецыялісты запрашаюцца для ўдзелу ў дзяржаўных экзаменацыйных камісіях. Лабараторыі, канструктарскія бюро і вытворчыя ўчасткі прадпрыемстваў выкарыстоўваюцца для правядзення вучэбных заняткаў і навуковых даследаванняў. Тэмы дыпломных праектаў студэнтаў адпавядаюць запытам прадпрыемстваў і многія з іх паспяхова ўкаранёны ў вытворчасць.

Факультэтам створана 5 філіялаў кафедраў: ААТ «СтоловічыАгра», ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», Баранавіцкі станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант», ААТ «Агракамбінат "Мір", ТАА «Баранавіцкі бізнес-інкубатар», якія садзейнічаюць практычнаму навучанню, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Выпускнікі інжынернага факультэта працуюць на вядучых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь: СЗАТ «БелДжы», ААТ «БелАЗ», ААТ «Гродзенскі завод такарных патронаў«БелТАПАЗ», ЗАТ «Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю», УП «Ніва-Холдынг», ААТ «Кузлітмаш», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», ААТ «Мінскі завод шасцерняў», ААТ «Клецкі мехзавод», ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», ААТ«Агракамбінат «Мір», EpolSoft, Epam Systems, ЗАТ «Топ Софт», ПУП «Джаз Цім», ТАА «Дырэкт Партнёр», ТАА «Лайка» і інш.

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва факультэт ўдзельнічае ў праграме Erasmus+ і падтрымлівае адносіны з універсітэтамі Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Украіны.

Вучэбна-даследчую і навуковую дзейнасць студэнтаў каардынуе студэнцкае навуковае таварыства «СПЕКТР». На кафедрах факультэта функцыянуюць студэнцкія навуковыя гурткі. Вынікі студэнцкіх навукова-даследчых работ штогод прадстаўляюцца на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і навукова-практычных канферэнцыях, дзе атрымліваюць высокую адзнаку.

На факультэце функцыянуе сістэма выхаваўчай работы, мэтай якой з'яўляецца фарміраванне ў будучых спецыялістаў грамадзянскай, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры, здаровага ладу жыцця.

Асноўным органам самакіравання на інжынерным факультэце з'яўляецца студэнцкі савет.

У структуру факультэта ўваходзіць тры кафедры:

Спецыяльнасці інжынернага факультэта

Спецыяльнасць 1-40 05 01 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
Прафесійная кваліфікацыя: «Інжынер-праграміст»

Чалавечая цывілізацыя, якая развіваецца як інфармацыйнае грамадства, ўступае ў новы этап навукова-тэхнічнага прагрэсу. Асновай яго з'яўляюцца дасягненні ў інфарматыцы, мікра- і нанаэлектроніцы, у сферы стварэння сродкаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі, якія аб'ядноўваюцца агульным паняццем «інфармацыйныя тэхналогіі». Дадзеная спецыяльнасць мае свой кірунак – «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў праектаванні і вытворчасці». Аўтаматызацыя праектавання – галіна інфармацыйных тэхналогій, якая дынамічна развіваецца. Сёння няма такіх значных прадпрыемстваў, дзе б не ўжываліся метады камп'ютарнага праектавання і інфармацыйных тэхналогій. Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці паспяхова працуюць у праектна-канструктарскіх бюро і навукова-даследчых лабараторыях, на прадпрыемствах розных формаў уласнасці.

Выпускаючая кафедракафедра інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін.

Форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Спецыяльнасць 1-74 06 01 Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці
Прафесійная кваліфікацыя: «Інжынер»

Інжынеры дадзенай спецыяльнасці будуць займацца забеспячэннем эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб'екты прафесійнай дзейнасці: машынныя тэхналогіі і сістэмы машын для вытворчасці, захоўвання, транспартавання, і першаснай перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі; метады і сродкі выпрабавання стацыянарных і мабільных машын; тэхналогіі і сродкі тэхнічнага абслугоўвання і дыягнаставання сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. Выпускнікі спецыяльнасці падрыхтаваны для працы на пасадах «інжынер», «інжынер-механік», «інжынер па механізацыі працаёмкіх працэсаў».

Выпускаючая кафедракафедра тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая, дзённая (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі), завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Спецыяльнасць 1-74 02 01 Аграномія
Прафесійная кваліфікацыя: «Аграном»

Сферы дзейнасці: забеспячэнне вытворча-тэхналагічнай і кіраўніцкай дзейнасці сельскагаспадарчай вытворчасці; распрацоўка і ажыццяўленне тэхналагічных працэсаў у галіне вытворчасці і захоўвання прадукцыі раслінаводства; выкананне навуковых і эксперыментальных прац; прафесійная адукацыя.

Аб'екты прафесійнай дзейнасці: сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі па вытворчасці і перапрацоўцы раслінаводчай прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў, прадпрыемствы па нарыхтоўцы раслінаводчай прадукцыі, навукова-даследчыя і адукацыйныя ўстановы незалежна ад формаў уласнасці.

Выпускаючая кафедракафедра тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі), завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Спецыяльнасць 1-36 07 02 Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій
Прафесійная кваліфікацыя: «Інжынер»

Падрыхтоўка спецыяліста па дадзенай спецыяльнасці фармуе прафесійныя кампетэнцыі для працы ў галіне канструявання і вытворчасці машынабудаўнічых вырабаў з палімерных, металічных, керамічных і іншых матэрыялаў, у тым ліку іх кампазіцый, а таксама фарміруе і развівае сацыяльна-прафесійную, практыка-арыентаваную кампетэнтнасць, якая дазваляе спалучаць універсальныя, базавыя прафесійныя, спецыялізаваныя кампетэнцыі для вырашэння задач у сферы прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці.

Сферай прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляецца вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў, гатовых металічных вырабаў, машын і абсталявання, аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў і іншае. Выпускнікі могуць працаваць на пасадах інжынера-механіка, інжынера-канструктара, інжынера-тэхнолага, інжынера па ўкараненні новай тэхнікі і тэхналогіі.

Выпускаючая кафедра – кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудавання.

Форма атрымання адукацыі: дзённая.

Спецыяльнасць 1-36 01 01 Тэхналогія машынабудавання
Прафесійная кваліфікацыя: «Інжынер»

У рамках гэтай спецыяльнасці вядзецца падрыхтоўка інжынераў у галіне металаапрацоўкі і зборкі машын, тэхналогіі іх вырабу. Тэарэтычная падрыхтоўка замацоўваецца вучэбнымі і тэхналагічнымі практыкамі. Выпускнікі спецыяльнасці атрымліваюць кваліфікацыю інжынера і рыхтуюцца для плённай працы ў якасці інжынераў-тэхнолагаў і інжынераў-механікаў на прадпрыемствах машынабудаўнічай галіны.

Выпускаючая кафедракафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудавання.

Форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Понталеў Алег Уладзіміравіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ