.

  КАФЕДРА ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ І ФІЗІКА-МАТЭМАТЫЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН

Загадчык кафедры
Кіраўнік секцыі
Бруй Ігар Мікалаевіч
кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

Кафедра інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін утворана 1 лютага 2018 года ў выніку аб'яднання кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій і кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі, з'яўляецца структурным падраздзяленнем інжынернага факультэта ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Кафедра ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у рамках рэалізацыі адукацыйных праграм I і II ступеняў вышэйшай адукацыі па профілях адукацыі: А «Педагогіка»; B «Педагогіка. Прафесійная адукацыя», D «Гуманітарныя навукі», Е «Камунікацыя. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці»; J «Тэхніка і тэхналогіі», H «Экалагічныя навукі», К «Сельская і лясная гаспадарка. Садова-паркавае будаўніцтва», з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» па напрамку «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)».

Кафедра інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін структурна прадстаўлена дзвюма прадметна-метадычнымi секцыямі:

Прадметна-метадычныя секцыі кафедры былі створаны ў мэтах павышэння ўзроўню метадычнага забеспячэння выкладаемых дысцыплін; удасканалення прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў і якасці адукацыі; аказання дапамогі педагагічным работнікам у выбары найбольш мэтазгодных метадаў і сродкаў выкладання вывучаемых дысцыплін, забеспячэння іх эфектыўнага засваення навучэнцамі і інш.

Праца кафедры нацэлена на рэалізацыю стратэгічных прыярытэтаў універсітэта і ўключае ў сябе вучэбную, метадычную, навукова-даследчую, выхаваўчую і ідэалагічную працу, укараненне ў навучальны працэс новых методык і тэхналогій навучання. ППС кафедры праводзяць навуковыя даследаванні па найбольш актуальных тэарэтычных і прыкладных праблемах па профілю кафедры, у тым ліку праблемах арганізацыі адукацыйнага працэса, методыкі навучання. Навукова-даследчая работа (НДР) на кафедры праводзіцца ў мэтах вырашэння задач навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Вялікую ўвагу кафедра надае якасці і эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў, выкарыстанню інавацыйных тэхналогій, сучасных метадаў і прыёмаў у адукацыйным працэсе, укараненню электронных сродкаў навучання, арганізацыі самастойнай працы студэнтаў.

 

Адрас:
каб. 309/5, 310/5, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Бруй Ігар Мікалаевіч
Тэлефон:
+375 163 64 06 72