Пералік дакументаў для асоб, якія паступаюць у магістратуру

Асобы, якія паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

  • заява на імя кіраўніка ўстановы вышэйшай адукацыі па ўстаноўленай форме;
  • арыгіналы дыплома аб вышэйшай адукацыі і дадатку да яго, выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь, альбо дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных навучальных дысцыплін і іх аб'ёму, атрыманых па іх адзнаках (балаў), выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўсталяванні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае атрыманне асобай вышэйшай адукацыі, эквівалентнага I ступені вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (і ксеракопія ў 1-м экзэмпляры);
  • выпіску з пратакола пасяджэння савета факультэта ўстановы вышэйшай адукацыі, які змяшчае рэкамендацыі для навучання на II ступені вышэйшай адукацыі (для тых, хто паступае ва ўстанову вышэйшай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені, якая фарміруе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы і забяспечвае атрыманне ступені магістра, у год завяршэння навучання на I ступені вышэйшай адукацыі);
  • рэкамендацыю для навучання на II ступені вышэйшай адукацыі, якая можа выдавацца арганізацыяй, зацікаўленай у спецыялістах з паглыбленай падрыхтоўкай (для тых, хто паступае ва ўстанову вышэйшай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста, якая забяспечвае атрыманне ступені магістра, на навучанне за кошт сродкаў бюджэту);
  • выпіску (копію) з працоўнай кніжкі, і (або) копію грамадзянска-прававога дагавора, і (або) копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, і (або) дакумент, які пацвярджае пастаноўку рамесніка на ўлік у падатковым органе, і (або) копію пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці, і (або) копію пасведчання адваката, і (або) прафесійны сертыфікат творчага работніка, і (або) дакумент, які пацвярджае членства ў творчым Саюзе, для асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў завочнай або вячэрняй форме атрымання вышэйшай адукацыі;
  • 4 фотаздымкі памерам 3 x 4 см;
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме (1 здр-у 10), усталяванай Міністэрствам аховы здароўя;
  • дакумент, які сведчыць асобу (прад'яўляецца асабіста )( і ксеракопія ў 3-х экземплярах);
  • спіс і копіі апублікаваных навуковых прац, апісанняў вынаходстваў, справаздачы аб выкананых даследаваннях і распрацоўках (пры іх наяўнасці), дыпломы, якія пацвярджаюць перамогі ў рэспубліканскіх і (або) міжнародных алімпіядах (пры іх наяўнасці).

Да дакументаў, пералічаных у частцы першай гэтага пункта, выкананых на замежнай мове, пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення прыкладаецца натарыяльна засведчаны пераклад на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (іх прадстаўнікі), якія паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

  • заява на імя кіраўніка ўстановы вышэйшай адукацыі па ўстаноўленай форме;
  • арыгіналы дыплома аб вышэйшай адукацыі і дадатку да яго, выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь, альбо дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных навучальных дысцыплін і іх аб'ёму, атрыманых па іх адзнаках (балаў), выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўсталяванні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае атрыманне асобай вышэйшай адукацыі, эквівалентнага I ступені вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (і ксеракопія ў 1-м экзэмпляры);
  • дакументы, якія пацвярджаюць беларускую нацыянальнасць (для беларусаў, якія з'яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў або асобамі без грамадзянства);
  • заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па кірунку ўстановы вышэйшай адукацыі);
  • медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;
  • копію дакумента, які сведчыць асобу, завераную ва ўстаноўленым парадку. У выпадку падачы дакументаў прадстаўніком прад'яўляецца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка, і падаецца копія дакумента, які сведчыць асобу паступаючага, завераны ва ўстаноўленым парадку (і ксеракопія ў 3-х экземплярах);
  • 4 фатаграфіі памерам 3 x 4 см.

Да дакументаў, пералічаных у частцы першай гэтага пункта, выкананых на замежнай мове, пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення прыкладаецца натарыяльна засведчаны пераклад на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Кантактная інфармацыя
Адрас:
ул.Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Тэлефон:

 

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ