УНИВЕРСIТЭТ

Старшыня прафкама студэнтаў
Старшыня пярвічнай
прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў
Яцкевіч Аксана Валер'еўна


Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі створаная ў 2004 годзе. У цяперашні час гэта самая шматлікая грамадская арганізацыя ў БарДУ. Кіруючым органам з'яўляецца прафсаюзны камітэт, у склад якога ўваходзяць студэнты ўсіх факультэтаў універсітэта.

Галоўнай задачай сумеснай дзейнасці рэктарата і прафкама студэнтаў з'яўляецца праца па сацыяльнай абароне студэнтаў, павышэнне ўзроўня падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, дзякуючы ўдасканаленню вучэбна-выхаваўчага працэсу, паляпшэнне арганізацыі вучэбнага працэсу, умацаванне вучэбнай дысцыпліны, рацыянальнай арганізацыі працы, побыту і адпачынку студэнтаў.

Асноўныя кірункі дзейнасці прафсаюзнага камітэта:

  • рэгулярны прыём студэнтаў па пытаннях, якія іх цікавяць;
  • удзел прадстаўнікоў прафкама студэнтаў у працы рэктарата, Савета ўніверсітэта, саветаў факультэтаў, універсітэцкіх камісій;
  • рэгулярны разгляд заяў на аказанне матэрыяльнай дапамогі і яе выплата, а таксама матэрыяльнае заахвочванне студэнтаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці ўніверсітэта;
  • усталяванне студэнтам універсітэта прафсаюзных стыпендый за актыўны ўдзел у прафсаюзнай рабоце і выдатную вучобу;
  • развіццё і актывізацыя здаровага ладу жыцця студэнтаў, дзякуючы арганізацыйнай падтрымцы спартыўных мерапрыемстваў;
  • супрацоўніцтва з ГА ПА «БРСМ», прафкамам работнікаў, абкамам прафсаюза;
  • работа з малазабяспечанымі катэгорыямі студэнтаў;

У сваёй працы прафкам студэнтаў выступае ад членаў прафсаюза і абараняе іх правы.

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў:
Яцкевіч Аксана Валер'еўна
Тэлефон:
+375 163 66 53 74 (115)

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ