УНИВЕРСIТЭТ

Начальнік аддзела дыстанцыйнага навучання
Начальнік
аддзела дыстанцыйнага навучання
Iстная Вольга Аляксандраўна

Аддзел дыстанцыйнага навучання утвораны з мэтай арганізацыі і забеспячэння навучальнага працэсу па дыстанцыйнай форме навучання, павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу за кошт шырокага выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій.

Дадатковая інфармацыя на сайце: cdo.barsu.by

Дыстанцыйнае навучанне праз інтэрнэт

Апісанне навучання
Працэс навучання
Вышэйшая адукацыя I ступені
Перападрыхтоўка кадраў

Апісанне навучання

  • Дыстанцыйнае навучанне - гэта навучанне з дапамогай кампутара і Інтэрнэту.
  • Навучанне даступна 24 гадзіны ў суткі.  
  • Навучанне дома, на працы, у камандзіроўцы (у любым месцы, дзе ёсць кампутар і інтэрнэт), у зручны час, у аптымальным тэмпе, які залежыць выключна ад вас.
  • Навучанне не ва ўрон асноўнай занятасці.

Дыстанцыйнае навучанне (ДН) з'яўляецца формай атрымання адукацыі, пры якой у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца лепшыя традыцыйныя і інавацыйныя метады, сродкі і формы навучання, заснаваныя на камп'ютарных і тэлекамунікацыйных тэхналогіях.

Асяроддзе навучання характарызуецца тым , што студэнты аддаленыя ад выкладчыка ў прасторы , але ў той жа час яны маюць магчымасць у любы момант падтрымліваць дыялог з дапамогай сродкаў тэлекамунікацый.

Папулярнасць гэтай формы навучання тлумачыцца тым, што яна мае шэраг бясспрэчных пераваг у параўнанні з традыцыйнай, у прыватнасці, магчымасць навучацца ў зручны час, у зручным месцы і зручным тэмпе пры сумяшчэнні з асноўнай прафесійнай дзейнасцю.

 

У адукацыйным працэсе ДН выкарыстоўваюцца як традыцыйныя (друкаваныя), так і інавацыйныя сродкі навучання, заснаваныя на ўжыванні камп'ютарнай тэхнікі і тэлекамунікацый :

  • вучэбна-метадычныя матэрыялы, размешчаныя на сайце ЦДН;
  • электронныя вучэбна-метадычныя комплексы,  якія распрацаваны спецыяльна для дыстанцыйнай формы навучання і ўтрымліваюць тэарэтычны матэрыял, відэаматэрыял, практычныя заданні, тэсты;
  • бягучае і выніковае тэсціраванне на сайце аддзела дыстанцыйнага навучання;
  • зносіны з выкладчыкам пры дапамозе электроннай пошты.
Завочнае дыстанцыйнае навучанне ў БарДУ прадугледжвае:
  • Арганізацыю вочных сесій (абавязковы мінімум аўдыторных заняткаў) працягласцю ад 5 да 12 дзён два разы ў год;
  • Рэгістрацыю слухачоў (студэнтаў) (выдача лагіна і пароля) на сайце аддзела дыстанцыйнага навучання БарДУ;
  • Забеспячэнне навучэнцаў асноўным аб'ёмам вывучаемага матэрыялу з дапамогай інфармацыйных тэхналогій (электронныя вучэбна-метадычныя комплексы на CD, электронныя падручнікі на сайце дыстанцыйнага навучання БарДУ);
  • Узаемадзеянне навучэнцаў і выкладчыкаў праз інтэрнэт у працэсе навучання (форум, кансультацыя, чат, адпраўка кантрольных, рэфератаў, курсавых па электроннай пошце);
  • Прадастаўленне навучэнцам магчымасці самастойнай работы па засваенню вывучаемага навучальнага матэрыялу;
  • Ацэнку ведаў і навыкаў навучэнцаў у працэсе навучання (бягучае і выніковае тэсціраванне ў сетцы інтэрнэт, залік, іспыт - вочна).

Працэс навучання

Навучальны працэс грунтуецца на спалучэнні аўдыторнай работы (лекцыі, практычныя заняткі, кансультацыі, залікі, экзамены) у перыяд сесіі і самастойнай працы студэнтаў на аснове электронных вучэбна-метадычных комплексаў і іншай вучэбнай, навуковай і метадычнай літаратуры. Самастойную працу студэнт можа ажыццяўляць альбо з хатняга камп'ютара , альбо ў аддзеле дыстанцыйнага навучання.

Кожны студэнт (слухач) пасля залічэння атрымлівае доступ да вучэбна-метадычных матэрыялаў курсаў, размешчаных на сайце аддзела дыстанцыйнага навучання. Студэнты (слухачы) забяспечваюцца электроннымі вучэбна-метадычнымі комплексамі па вывучаемых дысцыплінах, якія ўключаюць праграмы па вывучаемых дысцыплінах, курсы лекцый, практычныя заданні, відэапрактычныя заняткі, лабараторныя практыкумы, даведачны матэрыял, тэсты. У працэсе навучання прадугледжана правядзенне форумаў, дзе кожны з удзельнікаў курса можа задаць для абмеркавання любыя пытанні па курсе, і чатаў, якія дазваляюць суразмоўцам абменьвацца друкаванымі паведамленнямі ў рэжыме рэальнага часу. Прафесарска-выкладчыцкі склад ажыццяўляе кансультаванне студэнтаў у ходзе вывучэння дысцыплін пры дапамозе электроннай пошты ці вочна; праверку кантрольных, рэфератаў, курсавых, лабараторных работ і іншых практыкумаў, што прадстаўляюцца студэнтамі на электронных носьбітах на працягу навучальных семестраў, а таксама правядзенне экзаменацыйных сесій з вочным прыёмам залікаў і экзаменаў.

Перападрыхтоўка кадраў

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БарДУ сумесна з Цэнтрам дыстанцыйнага навучання ажыццяўляе перападрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і студэнтаў перадвыпускнога (4—5 ) курсаў па дыстанцыйнай форме навучання па спецыяльнасцях:

Спецыяльнасць

Кваліфікацыя

Працягласць навучання

Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці

Бухгалтар-эканаміст

18 месяцаў

Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці

Эканаміст-менеджар

20 месяцаў

Маркетынг

Маркетолаг

18 месяцаў

Правазнаўства

Юрыст

21 месяц

Эканамічнае права

Юрыст з веданнем эканомікі

21 месяц

Дашкольная адукацыя

Педагог

23,5 месяца


Для залічэння на навучанне па перападрыхтоўцы прадастаўляюцца наступныя дакументы:

  • заява аб  паступленні ўстаноўленай формы ;
  • арыгінал і копія дыплома аб вышэйшай (сярэдняй спецыяльнай) адукацыi;
  • 3 фатаграфіі памерам 3 x 4 ;
  • арыгінал і копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакумента аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія атрымалі вышэйшую (сярэднюю спецыяльную) адукацыю ў арганізацыях замежных дзяржаў) ;
  • арыгінал і копія дакумента, які  пацвярджае асобу;
  • завераная пастаронкава па месцы вучобы копія заліковай кніжкі (для студэнтаў старэйшых курсаў) ;
  • пісьмовая згода рэктара з месца асноўнай вучобы (для студэнтаў старэйшых курсаў).

Аплата за навучанне праводзіцца ў пяць этапаў.

Па заканчэнні навучання слухачы атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору аб перападрыхтоўцы з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі.

Набор слухачоў па ўказаным вышэй спецыяльнасцях праводзіцца пастаянна на працягу навучальнага года.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца па адрасе: вул. Войкава, 21, вучэбны корпус №2, каб. 35 з 9:00 да 17:00, перапынак з 13:00 да 14:00.
Тэлефон для даведак +375 163 46 55 84

Запрашаем усіх жадаючых навучацца дыстанцыйна.

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Начальнік аддзела:
Iстная Вольга Аляксандраўна
Тэлефон:
+375 163 64 35 65
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ